Усяго патроху

Берасьцейка вышывае партрэты славутых жанчын

У падзяку за гафтаваны партрэт Елізавета Другая выслала Але Гопшы пасылку, якая, аднак, загубілася ў Польшчы. Сёньня майстрыха піша ліст канцлерцы ФРГ, каб таксама перадаць у дарунак сваю працу.

Берасьцейка Ала Гопша гафтуе партрэты вядомых людзей. Ангельская каралева Елізавета Другая падзякавала ёй за партрэт, гафтаваны крыжыкам. На знак удзячнасьці Елізавета Друнгая выслала Але Гопшы яшчэ і пасылку, якая, аднак, згубілася па дарозе ў Польшчы. Сёньня майстрыха піша ліст канцлерцы ФРГ, каб перадаць у дарунак сваю працу.

Карціны крыжыкам і гладзьдзю Ала Гопша пачала гафтаваць у другой клясе. З таго часу берасьцейка не пакідае сваё захапленьне. Сьцены ейнай кватэры ўпрыгожваюць створаныя сваімі рукамі партрэры Маці Божай, Эўфрасіньні Полацкай, прынцэсы Дыяны.

Кожную працу гафтавальніца робіць каля паўгоду. Паводле словаў майстрыхі, цяжэй за ўсё падабраць патрэбныя адценьні. На выяву твару на партрэце можа спатрэбіцца да сарака нітак розных колераў.

Кілім з выявай тыграў майстрысе дапамагалі ткаць два сыны. Зрэшты, «ткацтва» ў гэтым выпадку — тэрмін умоўны: у працэсе стварэньня кіліма выкарыстоўваліся чатыры розныя тэхнікі.

Большасьць сваіх партрэтаў Ала Гопша дорыць тым, хто на іх выяўлены. Поруч з каралевай Вялікабрытаніі працу берасьцейкі атрымала каралева Гішпаніі Сафія. Цяпер Ала Гопша рыхтуецца даслаць сваю апошнюю працу — канцлерцы ФРГ Ангеле Мэркель.

Паводле Telegraf.by з спасылкай на ОНТ

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць