Архіў

Пазытывы

№ 32 (189), 7 — 14 жніўня 2000 г.


 Пазытывы

 

Пераважна дзеля спадарыняў

 

Жыў некалі ў нашым мястэчку Антоні Троцкі. Як палякі будавалі грэблю, дык ён у іх працаваў. А потым за дзеўку зламаў пану інжынэру сківіцу і ў нейкі спосаб уцёк у Амэрыку. То ён мог зьесьці за раз вялікіх бліноў бульбяных сем мазаных і сем нямазаных.

Яно, канечне, у тую Амэрыку сунуцца ўсё болей людзі зухаватыя і працавітыя, якія і пад’есьці могуць някепска. Дзеля таго гэнам бачым вялікае багацьце і вялікі адсотак таўстуноў сярод насельніцтва.

Мы, якія засталіся, красьці баімся, рабіць лянуемся і прасіць ня надта сьмелыя. Есьці ж мусім, бо заўсёды хочацца. Таму атлушчэньне назіраецца амаль утрая меншае, чымся за акіянам, нейкіх 12 адсоткаў, дык і тое дзеля старых кабетаў.

Мужчыны больш падцягнутыя, залішне тлусты толькі кожны дваццаты. Ды і паспрабуй ты раздабрэць, калі сярэдні наш «арол» выпальвае 13 цыгарэтаў за дзень і выпівае замест «Гербалайфу» літар чагосьці накшталт «Крыжачку». Дзеля такога напружанага жыцьця ва ўзросьце росквіту (40-49 гадоў) кожны шосты штогод трапляе ў шпіталь. І так на працягу апошніх сарака гадоў... Пэўныя мэтодыкі дазваляюць нават убачыць тэндэнцыю здрабненьня і прадбачыць сэлектарную нараду па мужчынагадоўлі.

Хто будзе монстра-НАТА ад сінявокай прыгажуні адганяць? Непакояцца партыя і ўрад, кожную ноч сьвецяцца золатам вокны ЦК на К.Маркса 39. І таму народу ўжо дадзеныя новыя ўзорныя «Групавыя наборы прадуктаў харчаваньня дзеля розных групаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь кг/год (брута)».

Мужчына ва ўзросьце ваяра (30-39 гадоў), які штодня рыхтуецца да змаганьня, мусіць мець штодзённа: паўбулкі хлеба, чатыры бульбіны, паўкілі морквы, буракоў і капусты, дзевяць жменяў ягад, паўфунты мяса (а ў сьвяты -– фунт), па сярэдняй рыбінцы (у посны дзень), яйко (празь дзень, а на Вялікдзень — колькі зьесьць) і канечне розных малочных прадуктаў — кілю на дзень. Карацей, з разьліку дзесяць фунтаў харчоў на дзень.

Калі да змаганьня не рыхтуецца і мае нізкі КФА (каэфіцыент фізычнай актыўнасьці), норму харчаваньня трэба зьнізіць удвая.

Да гэтых бы рацыянальных нормаў такую ж самую рацыянальную ідэалёгію дзеля нашай волатаўскай нацыі. То не было б эміграцыі, а тыя, што толькі хочуць уцячы, ды ня могуць, не хадзілі б угнуўшыся як сьвіны тата, ды на жанок не раўлі б як прэзыдэнт на сваіх «губэрнатараў».

Тым часам сярэдні рост жанчын-беларусак няўхільна павялічваецца. І гэта робіць нацыю шчасьлівай.

Міхал Залескі


Каментары

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць