Архіў

Чынгісхан Рабіновіч. Віртуальны Галакост

№ 32 (189), 7 — 14 жніўня 2000 г.


 

Віртуальны Галакост

 

Сапраўды, Інтэрнэт дае неабмежаваныя магчымасьці натуры амбіцыйнай. На Internet-сайце шырока вядомай у вузкіх колах правых кансэрватараў газэты “Правае рэха” быў зьмешчаны водгук на «габрэйскі» нумар часопіса ARCHE. Пачынаецца ён так: “Радыкальных патрыётаў не магло не абурыць выданьне спэцыяльнага нумару часапісу ARCHE... прысьвечанага тэматыцы жыдоўства...”. Паспрабуйце замест гэтых радыкальных патрыётаў паставіць якіх-небудзь “працоўных” або “пралетарыяў усіх краін”, а замест «жыдоўскае тэматыкі» — скажам, амэрыканскую ваеншчыну – атрымаецца тыповая застойная перадавіца «Сельской газеты» – схема тая ж. Што праўда, наўпростых заклікаў неадкладна зьнішчыць часопіс разам з рэдакцыяй у артыкуле няма. Радыкальныя патрыёты (любы савок хоча быць, вобразна кажучы, вялікім шуфлём і таму вельмі любіць грувасткія фармулёўкі, кшталту гэтай, — яны даюць яму адчуваньне ўласнае прыналежнасьці да магутнае і таямнічае арганізацыі, хай сабе й выссанае з уласнага пальца) абмяжоўваюцца малазразумелым “наездам” на галоўнага рэдактара — Валерку Булгакава, які ні ў плот ні ў гарод называецца “мангалёйдам” (не пішу “абзываецца”, каб не пакрыўдзіць мангалёйдаў — іх усё-ткі болей, чымся чыстакроўных арыйцаў). І гэтая “мангалёйднасьць”, калі сыходзіць зь лёгікі спадароў патрыётаў, цалкам абумоўлівае ягоныя нібыта сымпатыі да габрэяў. Пра наяўнасьць такой лёгікі сьведчыць словазлучэньне “пархаты мангол” (у дачыненьні да ўсё тае ж сьціплае асобы Валеркі Булгакава), якое ўвогуле зьяўляецца стылістычнай вяршыняй усяго тэксту і выклікае пэўныя сумневы ў беларускай прыродзе гэтага самага радыкальнага патрыятызму. Тут больш патыхае вялікарасейскім, для якога “ад Брэста да Курылаў”, што мангол, што хахол — усё адно “нярускі”. (Якія ж яны, як гэны казаў, беларускія патрыёты, калі пэйсаў ад цюбяцейкі адрозьніць ня могуць?)

Яшчэ адно абвінавачваньне прагучала ў бок усяго габрэйскага народу ў цэлым. Выяўляецца, гэта яны, а ня хто іншы, «гаймамі выводзяць нашых дзеўчын на «стомэтроўку» ля праспэкта Скарыны». А Мёртвае мора не яны часам забілі?

Даракаюць спадары радыкальныя патрыёты выдаўцом і за тое, што “не пасаромеліся і пазначыць, што выданьне прафінансаванае грашыма сусьветнае жыдоўскае арганізацыі “Joint”.

Нават вокладка часопіса — “аздобленая распранутай разбэшчанай кабетай-жыдоўкай” выклікала гарачы пратэст. Хаця, па-першае, распранутая яна, так скажам, адносна (АRCHE заўсёды цнатліва вытрымлівае дазволеныя Дзяржкамдрукам 30% аголенага цела), па-другое, якая ж яна разбэшчаная, калі сарамліва закрывае грудзі? (Канечне, можна ўспрымаць як разбэшчаную любую распранутую кабету, але гэта ўжо сьведчыць пра пэўную паталёгію). І, па-трэцяе (хаця, якая, зрэшты, розьніца), якая ж яна жыдоўка?

Новыя правыя ня могуць зразумець аднае простае ісьціны: адмаўленьне, каб не выглядаць сьмешным, не павінна быць агрэсіўным. Парадаксальна, але з гэтага пункту гледжаньня амаль аднолькавымі — аднолькава камічнымі — падаюцца і нашыя наваяўленыя “нацы” зь іх дзіцячымі гульнямі, і “артадаксальныя жыды-грантадаўцы”, якія з-за вокладкі адмовіліся ад належнае ім часткі накладу. Хаця, перавыдаваць нумар «за Булгакавы грошы», як піша «Правае рэха», ніхто не патрабаваў. Што ж, відаць, зьбіраньне чутак ды плётак ёсьць неад’емным элемэнтам арыйства… Ну, ды райх зь імі – надакучыла абліваць гразёй шчырых змагароў за будучыню беларускае нацыі. Павяду лепш гайму дзеўчын на “стомэтроўку”…

Чынгісхан Рабіновіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс5

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс5

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць