Архіў

Сяргей Шупа. Кніга Скарыны

№ 7 (216), 12 — 19 лютага 2001 г.


 Сяргей Шупа

Кніга Скарыны

 

Няма ракі без вытоку, але чым далей ад яго, чым шырэйшая робіцца рака, тым болей нязначным і незаўважным робіцца той выток. Вытокі некаторых найбуйнейшых рэкаў зямлі наагул пачалі шукаць адносна нядаўна, і спатрэбілася нямала высілкаў навукоўцаў, каб выявіць нейкую чыста сымбалічную крынічку, схаваную ў глыбокіх трапічных лясох.

Тое самае адбылося са Скарынам. Ягоныя кнігі прыйшлі ў Беларусь зарана і ня сталіся імгненна вядомай і папулярнай зьявай. Сучасьнікі і суродзічы наўрад ці былі ў стане зразумець і ацаніць значэньне ягонае дзейнасьці.

Пара масавага кнігавыдавецтва настала ў Беларусі празь некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля Скарыны, і з часам сама зьява сталася настолькі сама сабою зразумелая, што асоба пачынальніка адыйшла ў цень. Калі для Мамонічаў Скарына яшчэ напэўна нешта значыў, дык наступныя друкары і спажыўцы друкаванай прадукцыі памяталі пра яго ўсё менш і менш — чым больш і больш кніг зьяўлялася ў нашых землях. А празь якія сто гадоў пра яго бадай што зусім забыліся, раз-пораз толькі нейкі параноік мог яшчэ згадаць Скарыну як нейкага герэтыка, прайдзісьвета або чарнакніжніка.

Аднак некалі настаў час пошуку вытокаў, і мовазнаўцы, філёлягі й кнігаведы, нібы спрактыкаваныя крыміналісты, з амаль незаўважных фактаў і сьведчаньняў, зь дзівам сабранай жмені йголак у стозе сена склалі вобраз Скарыны, такі, якім мы яго ведаем сёньня, ведаем, здаецца, нагэтулькі добра, што напэўна без праблемаў пазналі б яго на нейкай праскай або віленскай вуліцы.

З узьнікненьнем беларусаў як новай палітычнай нацыі Скарына раптам займеў яшчэ адно — зусім нечаканае — амплюа: публічнага палітыка. За апошнія сто гадоў ягонае імя і творчасьць трывала ўвайшлі ў беларускі палітычны дыскурс: яго ганьбілі і ўсхвалялі, перахрышчвалі й пераймяноўвалі, фарбавалі бронзай і мацалі кішэні яго нагавіцаў. У выніку ён стаўся яскравым нацыянальным сымбалем, цывілізацыйнай візытоўкай беларусаў, культурным героем па-за прасторай і часам.

Плывучы па рацэ нашай кніжнай культуры ў шырэйшыя воды, можна, вядома, і не задумляцца, адкуль і куды і дзякуючы чаму мы плывем. Але можна быць пэўным — калі б не было Скарыны, калі б не было той маленькай чарадзейнай крынічкі — нас бы тут не было і мы былі б ня мы...


Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →