Архіў

Уладзімер Слабін. Беларускае ў Арэгоне

№ 42 (251), 15 кастрычніка 2001 г.


Беларускае ў Арэгоне

Шукаць беларусаў у Арэгоне я пачаў задоўга да таго, як паехаў туды на стаж у Юджынскі ўнівэрсытэт. Я шукаў іх у Інтэрнэце, па кніжках і праз асабістыя кантакты, аднак вынікі былі несуцяшальныя. У кнізе Вітаўта Кіпеля “Беларусы ў ЗША” (1990) пішацца, што беларусаў у Арэгоне аж цэлая тысяча, але я сустрэў толькі трох.

 

Першы сам апынуўся там на тыдзень раней за мяне. Гэты хлопчык зь Менску эміграваў разам з бацькамі. Убачыліся мы ў сталіцы штату, Сэйлеме, у школе з экалягічным ухілам, куды я прыехаў на кампутарны сэмінар для мясцовых настаўнікаў. Даведаўшыся, што я зь Беларусі, адміністрацыя школы паказала мне новага вучня. Пагутарылі мы зь ім з задавальненьнем, бо ўжо трохі пакутавалі на настальгію. Зрэшты, якая настальгія — і ў Арэгоне, і ў Віцебску навокал гучыць чужая мова, псыхалягічна ўсё адно й тое самае! Другі беларус — хлопец, які стажаваўся на хімічным факультэце ўнівэрсытэту пасьля фізфаку БДУ, — па-беларуску ня ўмеў. Затое ведаў пра фільм “Брат-2”: “Харошы фільм. Там паказаны такі хлопец... Вось ён душой чысты, але акрамя як забіваць — нічога ня ўмее. Не навучылі”. На пытаньне, як такое магчыма, ён адказаў: “Ну вось такая яна, нашая расейская рэчаіснасьць”. Трэцяя беларуска, Надзея Скрабіна, студэнтка Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, прыехала сюды па праграме абмену, як і я. Мы выпадкова сустрэліся на вечарыне ў аднаго амэрыканца, кулінарную частку якой забясьпечыла менавіта беларуска. На стале была і верашчака, і камы, і дранікі са сьмятанай.

Калі вуснае беларускае слова на вуліцах Арэгону не гучыць, варта паспрабаваць знайсьці друкаванае. Я выправіўся ва ўнівэрсытэцкую бібліятэку.

Поруч з належнай кваліфікацыяй пэрсаналу, дзьве акалічнасьці робяць працу ў тамтэйшай бібліятэцы асабліва прыемнай і прадуктыўнай: высокая ступень кампутарызацыі і давер да чытачоў — тут нават дазваляецца без пасьведчаньня ўваходзіць у кнігасховішчы, дзе на паліцах побач з сучаснымі кнігамі стаяць выданьні мінулага і пазамінулага стагодзьдзяў. Зрэшты, у пераплёце кожнай кнігі схаваная магнітная палоска, і пры спробе цішком скрасьці ўпадабанае выданьне кантрольная сыстэма на выхадзе закрычыць дурным голасам.

Па выніках кампутарнага пошуку, ключавое слова “Беларусь” зьмяшчалі анатацыі 464 кніг (слова “Расея” — 17193, “Польшча” — 2672, “Украіна” — 1371, “Літва” — 288, “Латвія” — 254). Аднак кніг, якія так ці інакш датычаць Беларусі, тут ня менш за тысячу. Сярод рарытэтаў — “Словарь белорусскаго наречія” І.Насовіча (1870) і “Белорусскія песні, съ подробными объясненіями ихъ творчества и языка, съ очерками народнаго обряда, обычая и всего быта” П.Бяссонава (1871)…

Мастацкая літаратура — творы Чачота, клясыкаў, Глебкі, Панчанкі, Сіпакова, Лойкі, Караткевіча, Брыля, Гілевіча, Бур’яна — прысутнічае тут часткова ў перакладах на ангельскую або расейскую мовы. Асабліва шырока прэзэнтаваная творчасьць Васіля Быкава. Дзіўна, што ў бібліятэцы ёсьць крытычныя нарысы, але цалкам адсутнічаюць творы Янкі Купалы. Таксама, як і выданьні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (Нью-Ёрк).

Беларуская гістарычная веда прадстаўленая “Энцыкляпэдыяй гісторыі Беларусі” (1993), энцыкляпэдыяй “Археалёгія і нумізматыка Беларусі” (1993), кнігамі беларускіх гісторыкаў Ігнатовіча, Грынблата, Цітова, Палуяна, Улашчыка, Кузьняцова, Зьвяругі, Шыбекі, Дзярновіча, Лакоткі, Жучкевіча, зборнікам твораў і дакумэнтаў Кастуся Каліноўскага “За нашую вольнасьць” (1999), замежнымі выданьнямі па беларускай гісторыі — падшыўкамі часопісу The Journal of Byelorussian Studies (Лёндан, Ангельска—беларускае таварыства, 1965—88), кнігай Belarus: at a Crossroads in History Запрудніка (Болдэр, 1993), Belarus: from Soviet Rule to Nuclear Catastrophe Марплза (Нью-Ёрк, 1996)…

Словам, нягледзячы на тое, што амэрыканскім бібліятэкам нявыгадна цяпер купляць беларускія кнігі праз пасярэдніцтва кнігагандлёвых арганізацый, можна лічыць, што беларускі кнігазбор нават правінцыйных амэрыканскіх бібліятэк задавальняе патрэбы як студэнтаў, так і нашае дыяспары.

 

Уладзімер Слабін, Віцебск


Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць