Архіў

Віталь Портнікаў. Чаму Пуцін так цесна супрацоўнічае з Захадам

№ 43 (252), 22 кастрычніка 2001 г.


З Расеі пра Расею

Чаму Пуцін так цесна супрацоўнічае з Захадам

Віталь Портнікаў, Масква

 

Рашэньне Ўладзімера Пуціна пра закрыцьцё двух вайсковых аб’ектаў за мяжой, якія Расея атрымала ў спадчыну ад СССР, — базы ў Віетнаме і радыёлякацыйнай станцыі на Кубе — назіральнікі назвалі сэнсацыйным. Іх зьдзівіла не інфармацыя пра Віетнам — зьвесткі пра хуткую ліквідацыю зьявіліся яшчэ колькі месяцаў таму.

Сапраўднай сэнсацыяй сталася паведамленьне пра станцыю на Кубе, якая была адным з найбольшых дасягненьняў СССР у часе халоднай вайны. Нідзе больш войска аднае звышдзяржавы не набліжалася так моцна да войскаў іншай. Таму ліквідацыя базы, зьмешчанай у валоданьнях Фідэля Кастра, мае вялізнае сымбалічнае значэньне, і дзеля гэтага сымбалічнага жэсту Расея згаджаецца на такі значны пралом у сыстэме выведкі.

Масква на ўсю сілу сыгналізуе Вашынгтону: “Мы з вамі!”, карыстаючыся ўсімі сыгнальнымі сьцяжкамі, якія мае. Зь Віетнаму, з Кубы, з Таджыкістану і з Узбэкістану. Штосьці надзвычай эфэктнае мае адбыцца на суботнім спатканьні Пуціна з Бушам.

Мае знаёмыя дыпляматы, якія працуюць у Галоўным штабе NATO, распавядалі, што ўсё гэта абуджае ў Брусэлі вялізны энтузіязм. Польскі прэзыдэнт падчас візыту ў Маскву прадказвае, што ў будучым Расея зробіцца ўдзельнікам Паўночнаатлянтычнага альянсу… Словам, ідылія эпохі тэрору!

Аднак варта паспрабаваць зразумець, навошта Пуцін гэта паабяцаў і што будзе заўтра?

Палкоўнік Пуцін не зьяўляецца ідэалістам, які кіруецца ў сваіх учынках верай у тое, што, толькі аб’яднаўшыся, чалавецтва пераможа тэрарызм, і таму Расея павінна быць з Амэрыкай і Захадам. Расея мае зараз шанец зрабіцца часткай заходняга сьвету, не зьмяняючы замежнай і ўнутранай палітыкі. Калі нават Пакістану прабачаюць ваенную дыктатуру й здымаюць супраць яго санкцыі, хто будзе прыгадваць Расеі ейную “кіраваную дэмакратыю”, дзіўны хаўрус зь Беларусяй або Чачэнію?

А калі немінучы спад цэнаў на нафту загоніць Расею ў тупік, Захад напэўна чым можа дапаможа “таварышу Ўладзімеру”. Дапаможа, бо “таварыш Уладзімер” наш і яшчэ які наш — больш наш, чым генэрал Мушараф!

Адвечная праблема кожнага заможнага мужчыны — чаму яна мяне выбрала: па каханьні ці з-за маіх грошай? Зразумела, будзе лепей, калі пуцінская Расея скіруецца на Захад, чым заставацца ў “вечным расейскім нідзе”. Але трэба ўсьведамляць, што кіраўніцтва Расеі не да канца яшчэ разумее, дзе месца нашае дзяржавы, а, выбіраючы саюзьнікаў і спонсараў, кіруецца каньюнктурнымі меркаваньнямі. А калі сытуацыя зьменіцца, можа зьмяніцца і выбар, што моцна ўразіць Захад, упэўнены, што “Расея з намі па каханьні”. Бо калі Расея насамрэч прыйдзе на Захад — Захад павінен зрабіць усё, каб ня даць ёй сысьці.


Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць