Архіў

Беларусь праз 100 гадоў

№ 1 (263), 4 студзеня 2002 г.


Беларусь праз 100 гадоў

Праспэкт Алеся Пушкіна

Праз 100 гадоў Менск застанецца сталіцай Беларусі, але некаторыя функцыі падзеліць з Полацкам, Наваградкам і Нясьвіжам.

У Менску будуць адноўленыя ўсе гістарычныя пабудовы. Саборная плошча набудзе свой аўтэнтычы выгляд з Ратушай і гатэлем “Эўропа”. Зь цяперашніх будынкаў на ёй застануцца толькі Кансэрваторыя, сабор і гмах каля мосту цераз вул. Няміга. Будзе перароблены толькі ягоны фасад — каб гарманічна ўпісваўся ў гістарычнае асяродзьдзе. Сама плошча і вул. Францішканская (цяпер Леніна) станецца пешаходнай, для транспарту будзе пракладзеная падземная траса (кшталту Варшаўскай трасы W-Z) ад праспэкту Скарыны. За адноўленым Менскім замчышчам дарога будзе выходзіць на паверхню.

Па адным баку Францішканскай таксама будуць адноўленыя старыя будынкі. Другі бок захаваецца ў сёньняшнім выглядзе — дзеля гістарычнае пераемнасьці.

ГУМ цераз 100 гадоў станецца непрыдатным для гандлёвых мэтаў, і зь яго зробяць Нацыянальную галерэю мастацтваў. Сучасны ж Палац мастацтваў будзе разабраны, каб адкрыць від на касьцёл Сьв.Роха ад вул. Даўгабродзкай. Кастрычніцкую плошчу пераназавуць у Плошчу 25 сакавіка, да фасаду трыбуны будзе прымацаваная вялікая белая мармуровая пліта, на якой будзе адбіты чырвоным колерам гістарычны здымак першага ўраду БНР. Архітэктурны ансамбль плошчы застанецца ранейшы, толькі перад палацам прафсаюзаў на прыступках зьявіцца помнік Янку Лучыну. Музэй вялікай айчыннай вайны стане Нацыянальным гістарычным музэем, на адкрытую пляцоўку якога будзе з гонарам перанесены помнік “першаму танку”. З боку Дамініканскай вуліцы, за Палацам Рэспублікі, будзе адноўлены касьцёл і кляштар дамініканаў ды шэраг іншых старых будынкаў.

Пішчалаўскі замак стане музэем-гатэлем. На ягонай сьцяне зьявіцца памятная дошка з імёнамі ўсіх знакамітых вязьняў-патрыётаў — ад філяматаў зь філярэтамі ды першых нашаніўцаў да маладафронтаўцаў. Любы ахвотны зможа пажыць у камэры Якуба Коласа або Масея Сяднёва, правесьці велікодны пост на нарах Юрася Хадыкі і г.д. Турмы за 100 гадоў увогуле зьнікнуць. Злачынцаў будуць караць мэдыцынскім спосабам: паралюш і інвалідны вазок на месяц, год, 5 гадоў — у залежнасьці ад рашэньня суду прысяжных.

Лошыцкі сад стане беларускімі Лазенкамі — са статуямі й альтанкамі. Перад сядзібай паставяць помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму. Ля ягонага падножжа традыцыйна будуць праходзіць музычныя конкурсы й фэсты.

Цяперашнія мікрараёны стануць прыгажэйшымі пасьля таго, як мастакі-графітысты размалююць іх у стылі Малевіча, Шагала й Кандзінскага. Імёнамі гэтых ды іншых мастакоў будуць названыя менскія вуліцы і праспэкты. Захавае сваю сёньняшнюю назву хіба толькі праспэкт Пушкіна. Але праз 100 гадоў усе будуць лічыць, што названы ён у гонар мастака Алеся Пушкіна. Тым больш што фасады будынкаў будуць расьпісаныя ягонымі карцінамі: такі сабе праспэкт-выстава, праспэкт-галерэя. Тысячы турыстаў будуць швэндацца там, прыносячы немалыя прыбыткі ў бюджэт.

Літвак Крывейта


Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць