Архіў

Hебясьпечны дух

Друкуецца як спрэчны

На пачатку кастрычніка 1919 г. прэм’ер-міністар БНР Антон Луцкевіч казаў карэспандэнту часопісу «Беларускае Жыцьцё»: «Мы сустрэліся з фактам устанаўленьня «сфэр уплываў» вялікіх дзяржаў на колішніх расейскіх землях. Паводле гэтага разьдзелу Літва, Латвія і Эстонія апынуліся ў межах англіцкага ўплыву, а Беларусь разам з Польшчай і Ўкраінай — у межах францускага. Лічу патрэбным адзначыць тут асабліва гэты факт: ён можа мець сур’ёзныя пасьледзтвы для Беларусі ў будучыні».

Луцкевіч не памыліўся. У 1939 г. ён успамінаў: «Праз пэўны час мне паведамілі, што Клемансо паставіўся да праекту польска-беларускае фэдэрацыі рэзка адмоўна. «Там будзе Расея!» — сказаў ён, стукнуўшы кулаком па мапе, дзе абазначалася Беларусь».

Гэтыя словы ад Клемансо пачуў польскі міністар-прэзыдэнт Ігнацы Падарэўскі, якога неўзабаве эндэкі й Пілсудзкі «зьелі». Уступіць у фэдэратыўныя адносіны зь Беларусяй палякам раіла брытанская дэлегацыя на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы, але на дарозе гэтага праекту стаў сп’янелы ад вялікадзяржаўнасьці Клемансо.

Напалеон аддаў цару Падляшша. Клемансо аддаваў Расеі ледзь ня ўсю Беларусь. Клемансо стукнуў кулаком па мапе. Жак Шырак праз 83 гады гаркнуў, як сэржант, на цэнтральнаэўрапейскія дзяржавы, што выказалі салідарнасьць з Амэрыкай у яе антысадамаўскіх намерах...

Раней ці пазьней, але сапраўдны твар вялікадзяржаўніка выходзіць з-пад грыму вонкі.

Цікава назіраць, як францускі вялікадзяржаўнік дзьме ў адну дуду зь немцам. У мяне няма аніякіх сумневаў, што ў Нямеччыне адраджаецца шавінізм. І не зьдзіўляе тое, што нямецкі вялікадзяржаўны дух распальвае сацыял-дэмакрат. Шродэру трэба неяк адцягнуць увагу ад вострых эканамічных праблемаў. Па-другое, эсдэкам даўно прышпільваюць «недастатковы патрыятызм». Вось яны й стараюцца...

Думаю, што Шродэр марна выдыгаецца. СДПН даўно паказала сваю «нямецкасьць», асабліва ж непрыхільнасьць да беларускае дэмакратыі. У 1918—1920 г. сацыял-дэмакратычны ўрад Нямеччыны, як і кайзэраўскі перад гэтым, не схацеў прызнаваць дэ-юрэ БНР з эсдэкамі на чале. А вось БССР, якую стварыў бальшавіцкі Крэмль, прызнаў.

Мне было цікава назіраць, як сучасныя немцы, што атрымалі дэмакратыю ад ЗША і Брытаніі, выступаюць у нашай краіне ў якасьці настаўнікаў дэмакратыі. Кідалася ў вочы, што СДПН практычна ніяк не спрыяе разгортваньню сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі, нічога ня робіць дзеля палітычнае асьветы нэафітаў, асабліва ўчорашніх камуністаў.

Момант ісьціны настаў у 2000 г. Немец, які доўга жыў у Беларусі, сказаў мне пра палітыкаў-суродзічаў: «Раскалолі вашу дэмакратыю і вашу партыю. Вашым гнуткім эсдэкам паабяцалі ганарары за ўдзел у выбарах у «палату». Паслы Вік і Вінкельман угаворвалі адміністрацыю, каб за прызнаньне квазіпарлямэнту дала два-тры мандаты эсдэкам». — «Я здагадваўся. А што будзе далей?» — «Усё адно прызнаюць. Яны глядзяць на Расею».

Немцы з Расеяй і Францыяй хочуць панаваць у Эўропе. «Рускаму духу» даспадобы, што Расею зноў называюць вялікаю дзяржаваю, «нямецкаму духу» — што на чале Расеі зноў стаіць чалавек, які размаўляе па-нямецку. Бэрлінскія палітыкі спадзяюцца, што зь «немцам» у Крамлі лёгка будзе дамаўляцца. Таму, як і на пачатку 1920-х, яны прызнаюць той парадак у Беларусі, які прызнаў Крэмль. А «гальскі дух» заўсёды рады здаць кагосьці Расеі. Або — як Чэхаславаччыну (1938) і Польшчу (1939) — немцам.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць