Архіў

На новай ратушы стары герб

27 жніўня на навюткай менскай ратушы, пастаўленай цягам гэтага году, усталявалі выяву старасьвецкага гербу места — Панны Марыі з анёламі. У пахмурным імжыстым паветры далёка разьлягаліся дзелавітыя расейскія мацюкі. Каляровы герб, ашчадна ўгорнуты ў цэляфан, узьнялі ўгару проста пад’ёмным кранам. Рабочыя, у даволі чыстых фірмовых спэцоўках, пазуючы перад фатакамэрамі, беражліва перадалі яго з рук на рукі да ратушовае вежы.

Выглядае, што старшыня Менгарвыканкаму Паўлаў ды старшыня Менскага савету Папкоўскі вырашылі неадкладна фарсіраваць выкананьне сваіх абяцанак. Менавіта яны летась 13 верасьня паклалі пад закладны камень новае ратушы капсулу зь лістом да нашчадкаў. Паводле розных зьвестак, фасад гэтага будынку мае быць прэзэнтаваны ці то 1-га, ці то 13 верасьня, роўна праз год ад пачатку будоўлі. А таму ані халодны жнівеньскі дождж, ані апошнія дзянькі летніх вакацыяў тут не перашкода.

Гэтая падзея знакавая ў сьвятле цяперашніх пошукаў дзяржаўнае ідэалёгіі. Будынак ратушы, як знак эўрапейскасьці й тутэйшых дэмакратычных інстытуцыяў самакіраваньня, быў зьнесены на асабісты загад цара Мікалая І, каб згадак не было «о былых вольностях и литовском праве». І вось, зьнішчаны ў 1857 г., сымбаль гонару й славы места зноў паўстаў тамсама, дзе й стаяў ажно ад XVI ст. Вярнуўся на сваё пачэснае месца й паўтысячагадовае даўніны герб. Такі Беларусь у Эўропу?

Таму хвалюючая валтузьня й нязлобныя мацюкі менскага начальства ды простых работнікаў не дратуюць. Пазерыць на эпахальны момант гісторыі Менску набралася сьвет народу. А з ганку клюбу «Адмірал» экскурсавод ужо бадзёра рапартаваў купцы расейскіх турыстаў, што ратушу зьнесьлі іхныя продкі, а цяперашнія беларускія ўлады багата робяць для ўзнаўленьня нацыянальнае спадчыны. Выгляд у расейцаў быў агаломшаны. Вурчэлі будаўнічыя машыны. Ішоў дождж. Зіхцеў на ратушнай вежы герб Менску.

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу4

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць