Архіў

Тыдзень нашага жыцьця

Беларускія тэнісісты ў чарговы раз нагадалі нам усім, што воля гарады бярэ.

Беларускія ліцэісты працягваюць вучыцца самастойна, затое па-беларуску. Ужо няма сумневаў, што гэты навучальны год яны давучацца. Будучыня ж Ліцэю залежыць ад таго, ці ўдасца ў чэрвені нармальна зрабіць новы, чарговы набор. Ліцэй патрабуе сталай увагі і падтрымкі незалежнага грамадзтва.

У Расеі зарэгістраваныя сем кандыдатаў у прэзыдэнты. Дзіўная кампанія ідзе! Усе б’юць сябе ў грудзі як сапраўдныя апазыцыянэры, але пры гэтым ніводзін не наважваецца заявіць: Пуцін ня здольны даць рады тэрору, ён загруз у Чачэніі, ён вінаваты ў разьвязваньні вайны, якую трэба неадкладна спыніць, — хоць такіх думак трымаецца значная частка выбарцаў. Пра тое, чаму такая бязьветранасьць у палітычнай атмасфэры, трохі гавораць зьвесткі пра даходы расейскага палітычнага істэблішмэнту на старонцы 7.

Прадстаўнікі намэнклятуры, што перайшла ў апазыцыю, утварылі новы грамадзкі рух. Ён называецца «За перамены». Новага ў ім тое, што 147 заснавальнікаў руху адразу ж вылучылі свайго кандыдата на выбары-2006 — няўдачніка кампаніі’2001 Аляксандра Ярашука. Сыходзіць з «Маладога фронту» Севярынец — пра гэта на старонцы 5.

Сярод нашаніўскіх матэрыялаў мінулага нумару палеміку выклікала думка ці, дакладней, гіпотэза, пункцірам абазначаная ў калёнцы Вацлава Заякоця. Вось яна: грамадзкім дзеячам варта цалкам адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці дзеля захаваньня магчымасьці культурнай, арганічнай працы, раз ужо аўтарытарная ўлада дазваляе рабіць усё, акрамя таго, што не кранае самой улады наўпрост. Што й казаць, паражэнскае меркаваньне, нешта накшталт філязофіі «Тыгодніка Паўшэхнага» і Кола «Знак» у часы Гамулкі. Пачытайце, што адказвае Заякоцю Ўладзімер Колас.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць