Архіў

Шахматная беларусізацыя

ТБМ дамаглося чарговай перамогі: у хуткім часе ўсе абвесткі ў электрычках будуць рабіцца па-беларуску. Дзеля гэтага спэцыялісты з Таварыства пераклалі ўсе тэксты — назвы населеных пунктаў, правілы бясьпекі, звароты да пасажыраў.

«Мы іх яшчэ і перапрацавалі: уставілі, дзе маглі, словы «калі ласка» і «ласкава просім», якіх проста не было ў зваротах», — кажа намесьнік старшыні ТБМ Сяргей Кручкоў. Начальнік дэпо Беларускай чыгункі Алег Сідаровіч кажа, што справа павінна канчаткова вырашыцца да канца сакавіка: «Трэба толькі агучыць і перадаць у Маскву, дзе рабілася гэтая сыстэма. Там гукавы носьбіт умантуюць у сыстэму агучваньня». Агучваць будзе жанчына. З кандыдатурай пэўнасьці пакуль няма: магчыма, гэта будзе супрацоўніца радыё «Мір», якое рабіла тую ж працу для мэтро.

ТБМ точыць камень, але застаецца сфэра, дзе беларуская мова застаецца практычна па-за законам, — гэта суды. За апошнія гады адзіным працэсам, дзе судзьдзя карысталася беларускай мовай, стаў працэс па ліквідацыі праваабарончага цэнтру «Вясна». Сябар арганізацыі Ўладзімер Лабковіч атрымаў пасьля пратэстаў з нагоды закрыцьця «Вясны» штраф большы, чым іншыя, бо патрабаваў беларускамоўнага перакладчыка.

А часам у судах прадметам разгляду становіцца сама беларуская мова. Рэдактар часопісу «Шахматы» Вольф Рубінчык улетку 2003 г. быў звольнены з пасады заснавальнікам часопісу — выдавецтвам «Адукацыя і выхаваньне», бо... работнікам выдавецтва не спадабалася мова выданьня. Дакладней, не сама мова, а лексыка, якой карыстаўся Рубінчык.

Звольнены рэдактар з такім рашэньнем не пагадзіўся, справа ў лістападзе 2003 г. дайшла да суду. Па аргумэнты абодва бакі зьвярнуліся да мовазнаўцаў з навуковымі ступенямі. Выдавецтва — да выканаўцы абавязкаў дырэктара Інстытуту мовазнаўства НАН доктара філялёгіі, прафэсара Аляксандра Лукашанца, Рубінчык — да дацэнта катэдры гісторыі беларускай мовы БДУ, кандыдата філялёгіі Сяргея Запрудзкага.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць