Архіў

Шоў-біз ірвецца ў раёны

60—70% накладу айчынных дыскаў разыходзіцца ў сталіцы. Рэальны кошт білета для «няменскага» канцэрту — усяго 5000 руб. Аднак «Крамбамбуля» перацячэ ў рэгіёны ўжо сёлета! Рок-канцэрты айчынных выканаўцаў зьбіраюць вялікія залі, альбомы «генэралаў» разыходзяцца тысячамі экзэмпляраў, бігборды іх канцэртаў абжылі мэтро. Беларуская рок-музыка камэрцыялізуецца. Толькі вось за менскай кальцавой дарогай пра гэта ня ведаюць. Бо існуюць як мінімум тры праблемы.

Праблема першая. Сетка распаўсюду

Музычны прадусар, кіраўнік «БMA-group» Віталь Супрановіч кажа, што дыскі айчынных выканаўцаў папросту не даходзяць да рэгіёнаў, бо не адладжана сетка распаўсюду. «Рэгіянальным распаўсюднікам значна лягчэй прадаць звычайную танную зборку песень Сярдзючкі, чым яе ж ліцэнзійны альбом. Калі ж мы размаўляем пра беларускую музыку, якая скрозь ліцэнзійная, дык дадаецца тое, што айчынныя выканаўцы наагул значна менш вядомыя за межамі Менску», — лічыць Зьміцер Бескаравайны, кіраўнік аддзелу маркетынгу кампаніі «Вэстрэкардз-плюс», якая зь нядаўняга часу распаўсюджвае разам зь ліцэнзійнай расейскай музыкай і дыскі айчынных выканаўцаў. Маўляў, ніхто з распаўсюднікаў ня хоча рызыкаваць і «пераплачваць», таму і абіраюць яны разрэклямаваных расейскіх поп-зорак у таньнейшых выданьнях.

Калі б айчынныя гуказапісвальныя кампаніі і дыстрыб’ютары мелі сетку фірмовых крамаў у рэгіёнах, гэта дало б магчымасьць прапаноўваць шырэйшы асартымэнт. І новыя альбомы даходзілі б да слухачоў за Менскам не пасьля дваццатай замовы, а адразу пасьля рэлізу. «Але ж попыт на мэйнстрымавую беларускую музыку паступова расьце», — дадае сп.Бескаравайны.

Паводле ацэнак «Вэстрэкардзу», з айчынных выканаўцаў найбольшым посьпехам у рэгіёнах карыстаецца «Крамбамбуля», пасьля — «N.R.M.» ды «Нэйра Дзюбель» і толькі затым — расейскамоўная папса накшталт Хлястова ды Грыбалёвай. У абласных цэнтрах, як правіла, ёсьць 2—4 шапікі, дзе можна набыць гэтыя ды шэраг іншых беларускіх запісаў. Для абласнога гораду 50—70 прададзеных дыскаў аднаго выканаўцы — гэта ўжо шалёны попыт. Паводле слоў кіраўніка незалежнай Магілёўскай інфармацыйнай сеткі Алеся Асіпцова, менавіта так разыходзяцца дыскі супольных праектаў і «N.R.M.» у яго горадзе. У Полацку і Наваполацку сытуацыя значна горшая: як кажа арганізатар фэсту «Рок-кола» Сяргей Анішчанка, там наагул беларускай музыкі не знайсьці. Натуральна, што ў Менску, дзе чатыры айчынныя тэлеканалы, дванаццаць FM-cтанцый, некалькі дзясяткаў газэт, сетка музычных крамаў, «прасунуць» новы дыск прасьцей. Таму 60—70% накладу, як правіла, разыходзіцца ў сталіцы.

Цікава, што прыкладна ў такой жа прапорцыі разыходзяцца ў сталіцы й тыражы незалежных газэтаў.

Праблема другая. Выдаткі

...

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць