Архіў

Хроніка супраціву

8 верасьня ў Жодзіне падчас расклейкі ўлётак затрыманы вучань 11-й клясы, сябар «Маладого фронту» Яўген Валкавец. Пастаўская раённая арганізацыя БСДП (НГ) была зьнята з рэгістрацыі 15 верасьня: управа юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму палічыла, што пры яе рэгістрацыі былі сфальшаваны дакумэнты. Намесьніцу галоўнага рэдактара шклоўскай раённай газэты «Ўдарны фронт» Ніну Буйніцкую звольнілі 20 верасьня за публікацыю вершу, у якім яна не заўважыла акравершу, скіраванага супраць Лукашэнкі. 21 верасьня галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Ганцавіцкі час» Пятра Гузаеўскага не пусьцілі на адкрытае пасяджэньне райсавету дэпутатаў. У Віцебску сябра КХП-БНФ Уладзімера Плешчанку 22 верасьня за несанкцыянаваны пікет асудзілі на 160 б.в. А 24 верасьня яго і Аляксандра Салаўяна асудзілі на 10 сутак: сябры КХП-БНФ агітавалі супраць удзелу ў выбарах і рэфэрэндуме. Актывістаў «Зубра» Мікіту Сасіма і Глеба Вязоўскага 22 верасьня ў Менску затрымалі міліцыянты, абшукалі й зьвінавацілі ў дробным хуліганстве, бо знайшлі балёнікі з фарбай. Ноч іх пратрымалі ў міліцыі, пратаколы склалі толькі зранку. Карэспандэнтка недзяржаўнай газэты «Ганцавіцкі час» Соф’я Ясько 22 верасьня ў судзе Ляхавіцкага раёну выйграла працэс супраць рэдакцыі раённай газэты «Савецкае Палессе» і яе галоўнай рэдактаркі Галіны Мазінай па абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі. 22 верасьня ў Магілёве былі затрыманы актывісты «Зубра» Андрэй Зайцаў і Ўладзіслаў Жэнэску , у якіх канфіскавалі некалькі соцень газэт. У Віцебску 23 верасьня падчас раздачы ўлётак супраць рэфэрэндуму й датэрміновага галасаваньня затрыманы Валер Шчукін . Берасьцейскі абласны суд 23 верасьня падчас касацыйнага разгляду справы па абароне дзелавой рэпутацыі ПБНФ адмяніў папярэдняе рашэньне Маларыцкага суду і фактычна прызнаў, што БНФ у час другой сусьветнай вайны супрацоўнічаў з фашыстамі. У Берасьці 23 верасьня падчас раздачы ўлётак затрыманы сябар «Маладога фронту» непаўналетні Аляксандар Ражалоўскі . 24 верасьня Міхаілу Марынічу былі прад’яўлены новыя абвінавачаньні — ч.2 арт.377 (выкраданьне ці пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак) і ч.4 арт.210 (выкраданьне праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учыненае арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры). 25 верасьня ягонае ўтрыманьне пад вартай падоўжылі яшчэ на месяц. Падчас распаўсюджваньня бюлетэню «Предприниматель» і ўлётак у Пінску затрыманы Зьміцер Леванеўскі . 25 верасьня ў Івацэвічах за распаўсюд газэты затрыманы актывіст «Зубра» Станіслаў Кучынскі : сьпярша на яго склалі пратакол за распаўсюджваньне друкаваных выданьняў без выходных зьвестак, потым — за антысанітарыю. У Шклове 27 верасьня міліцыянты зрабілі ператрус кватэры Аляксандра Шчарбака , кіраўніка групы падтрымкі кандыдата ад ПБНФ Рыгора Костусева: шукалі ўлёткі. 28 верасьня адбыўся ператрус у берасьцейскім офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» , канфіскаваныя тысячы ўлётак. Актывісты «Зубра» Мікалай Ільін і Яўген Сувораў затрыманыя 27 верасьня падчас раздачы газэты ў Магілеўскім пэдунівэрсытэце. У Баранавічах 27 верасьня падчас акцыі ў падтрымку М.Марыніча затрыманыя актывісты «Зубра» Наста Васіленка , Арцём Ластавецкі , Алена Пятрашка , Марыя Гансецкая . Сяброўку КХП-БНФ Аліну Дуброўскую 27 верасьня міліцыянты высадзілі з электрычкі, затрымалі яе й канфіскавалі ўлёткі з заклікам да байкоту.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць