Архіў

Парлямэнт пашыранай Эўропы надае больш увагi Беларусi

Працуючы з архiўнымі матэрыяламі Эўрапарлямэнту па праблематыцы майго дасьледаваньня, мне прыйшла думка прасачыць заадно, калi ды ў зьвязку зь якой тэматыкай эўрадэпутаты зьвярталiся да «беларускага пытаньня».

Бальшыня дэпутацкiх запытаў за прынамсi апошнiя пяць гадоў тычылася Чарнобылю.

Экалягісты, якiя разам з прадстаўнiкамі безьдзяржаўных народаў стварылі чацьвёртую па колькасьці фракцыю Эўрапарлямэнту — «Зялёныя/Эўрапейскі вольны альянс», рабілі заклікі да больш актыўнага ўдзелу ЭЗ у праграмах дапамогі ахвярам тэхнагеннай катастрофы, патрабавалі ад беларускіх уладаў вызваліць прафэсара Бандажэўскага. Але, бадай, самым галоўным для іх быў прэсынг на Эўракамісію ў справе выдзяленьня грошай на канчатковае закрыцьцё ЧАЭС.

Прадстаўнікі ж самых буйных і ўплывовых палітычных плыняў — «народнікі» й сацыялісты — мала цікавіліся нашай краінай. З пункту гледзішча Realpolitik гэта пазыцыя лягічная. Калі б у Беларусі выбухнуў міжэтнічны канфлікт ці востра паўстала праблема некантраляванай міграцыі, то ЭЗ надаваў бы нам больш увагі. Пасьля таго як высьветлілася, што расейска-беларуская інтэграцыя была блефам, Захад яшчэ больш супакоіўся. Да таго ж пэўныя колы ў краінах ЭЗ лічаць, што пятае пашырэньне Зьвязу было апошняе ва ўсходнім кірунку. Маўляў, трэба яшчэ «ператравіць» ужо прынятыя дзяржавы.

Рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі даюць няшмат у практычным пляне, бо звычайна ў іх толькі дыпляматычна «выказваецца заклапочанасьць» падзеямі ў краіне, але вельмі карысныя ў пляне пашырэньня інфармацыі ў Эўропе аб нашай палітычнай сытуацыі. Прывяду прыклад з асабістага досьведу.

Сэрыя публікацый пра Беларусь у рэгіянальнай эльзаскай газэце дазволіла маім знаёмым у літаральным сэнсе адкрыць для сябе краіну, якая знаходзіцца ўсяго за дзьве гадзіны лёту ад Страсбургу.

Зьміцер Хадакоў, Страсбург—Брусэль

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна22

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць