Архіў

Спынены выхад «Рэгіянальнай газеты»

Спынены на тры месяцы выхад «Рэгіянальнай газеты» — самага буйнога незалежнага выданьня Паўночна-Заходняй Беларусі, якое мае 10-тысячны наклад, выходзіць цалкам на беларускай мове і цалкам самаакупнае.Аб прыпыненьні на тры месяцы маладачанскай «Рэгіянальнай газеты» стала вядома ў аўторак. «РГ» — знакавая газэта, бо гэта адзінае недзяржаўнае рэгіянальнае выданьне, якое выходзіць цалкам на беларускай мове. Два папярэджаньні за раз вынесены «РГ» за фармальнасьці.

Маўляў, дадатак з тэлепраграмай у газэце незарэгістраваны, пэрыядычнасьць выхаду не адпавядае запісанай у рэгістрацыйным пасьведчаньні, а газэта зарэгістраваная як «масава-палітычнае выданьне, што распаўсюджваецца ў агульнанацыянальным маштабе», у выходных зьвестках абвяшчае сябе «інфармацыйна-рэклямным выданьнем» — ды распаўсюджваецца толькі ў маладачанскім рэгіёне.

Усе спробы галоўнага рэдактара прыпыненай газэты Аляксандра Манцэвіча трапіць на прыём да міністра інфармацыі Русакевіча засталіся марнымі. На просьбы атрымаць тлумачэньні рэдактар закрытай газэты атрымліваў ад клеркаў адгаворкі кшталту: «тэлепраграма — гэта ў вас асобнае выданьне».

Спробы апэляваць да здаровага сэнсу плёну не прынесьлі, хаця й загналі прадстаўніка ўладаў у кут. Напрыклад, пытаньне сп.Манцэвіча, чаму, калі «РГ» выпускае тэлепраграму на аркушах не таго фармату, яе выхад прыпыняюць, а калі абласная дзяржаўная «Мінская праўда» выпускае моладзевы дадатак, пераходзячы для таго з фармату А2 на А3, то ў міністэрстве гэтага не заўважаюць.

У рэдакцыі «РГ» нечаканым прыпыненьнем газэты шакаваны. Ніякіх намёкаў, што такое можа здарыцца, не было. Што да разыходжаньня рэгістрацыйных зьвестак з выходнымі, рэдактар прызнае, што несупадзеньне частаты выхаду сапраўды мела месца. Больш за тое, пры рэгістрацыі «РГ» супрацоўнікі міністэрства самі параілі заснавальнікам запісаць сямідзённы выхад: маўляў, пасьля гэта прыдасца, калі пачняце часьцей выдавацца. Бо раней ніхто на гэта не зважаў, і такую ж пэрыядычнасьць «на выраст» заяўлялі многія выданьні. Чаму замест таго, каб даць магчымасьць выправіць памылку, міністэрства застасавала больш радыкальны мэтад, закрыўшы газэту?

Што да парушэньня, зьвязанага з распаўсюджваньнем «РГ» на тэрыторыі рэгіёну, а не краіны, тут увогуле лухта. «РГ» унесена ў каталёгі падпіскі для ўсёй Беларусі. Карацей, прычэпкі.

Як мяркуюць у рэдакцыі, магчыма, сапраўдным штуршком да дзеяньняў Міністэрства інфармацыі стаў нядаўні артыкул, прысьвечаны перадвыбарным змаганьням у Чысьці. Але ён ня выклікаў яскрава адмоўнай рэакцыі ўладаў, і таму пэўнасьці з гэтым няма. Нельга сказаць, што «РГ» мела канфліктныя ўзаемаадносіны зь дзяржструктурамі.

Восем вэртыкаляў, кажуць супрацоўнікі, — восем розных тыпаў адносін. Ад дзелавых да канфліктных, бо ўсё залежыць ад характару таго ці іншага чыноўніка, які можа ўспрымаць крытыку, а можа рэагаваць на яе неадэкватна.

Вось у газэце зьявіўся ліст чытача з крытыкай сыстэмы мэдычнага абслугоўваньня ў Ашмянскім раёне ды са станоўчымі характарыстыкамі тае самае сыстэмы ў суседнім Смаргонскім (дзе чытача вылечылі). Ашмянскія ўлады крыўдуюць да гэтае пары!

Але адносна прычын прыпыненьня выхаду ў Маладэчне выказваюць такую гіпотэзу. «РГ» ня мела канфліктаў з уладамі сёньня, але патэнцыйна яна магла перашкаджаць рэжыму, бо па сваёй сутнасьці не пасавала да створанай дзяржаўнай структуры. Беларускамоўная, незалежная, параўнальна пасьпяховая камэрцыйна і адназначна папулярная на гістарычнай Віленшчыне, яна не магла не выклікаць падазрэньняў.

Рэдакцыя «РГ» сыходзіць у трохмесячны адпачынак. Ці зможа «Рэгіянальная газета» ачуняць ад такога ўдару? Рэдактар ня схільны да пэсымізму. Тры месяцы перапынку, як кажуць у рэдакцыі, дадуць магчымасьць зьмяніць газэту. Аднак будзе страчана сувязь з падпісчыкамі й рэклямадаўцамі, і аднаўляць газэту прыйдзецца з нуля.

Сяргей Прытыцкі, Маладэчна

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →