Перад гэтым мы бачылі амаль роўныя стосы «за» і «супраць», раскладзеныя нашымі рукамі, і раптам — 90% «за»!
Ю. у пару свае маладосьці была актыўнаю ўдзельніцаю «трэцяга сэктару», стварыла зь сябрамі ў свой час адну з наймацнейшых у горадзе маладзёжных арганізацый. Пасьля пайшла працаваць у школу, якая паглынула яе з галавою…
Школа, як маглі заўважыць беларусы на працягу апошніх гадоў, гэта ня толькі месца, дзе вучаць, але і дзе галасуюць. Таму Ю. па волі лёсу давялося апрача сваіх беспасярэдніх узваліць на сябе груз новых «грамадзкіх» абавязкаў: зноў хадзіць па кватэрах, але ўжо ня клікаць гамяльчан на ачыстку Кагальнага рову, а зьвяраць сьпісы выбарцаў (пасьля працы, у выходныя), арганізоўваць само галасаваньне, лічыць бюлетэні, адказваць перад законам, перад апазыцыяй, перад уладаю, перад міжнароднаю супольнасьцю за лічбы, магчымыя парушэньні — за ўсё, урэшце (за гэта яна атрымае ад дзяржавы 23 тысячы рублёў за ўсю работу).
Ю. са сваймі калегамі сумленна правяла выбары і рэфэрэндум. Прынамсі, у тым, што ад яе залежала. У надомным галасаваньні не было ніякіх падтасовак. На ўчастку не прымала чужых пашпартоў (старшыня камісіі ціснуў: «Бяры», — а яна толькі гаварыла: «Гэта Крымінальны кодэкс», — і пашпарты самі вярталіся ў кішэні «руплівых» сваякоў сапраўдных уласьнікаў дакумэнтаў: яны думалі, што гэта іх тычыцца кодэкс, а адказвае насамрэч па кодэксе член камісіі). Дарэчы, удзел грамадзян у выбарах і рэфэрэндуме ў Гомелі быў высокі, сапраўды «ашаламляльны».
Пасьля «ўсяго» Ю. патэлефанавала мне а трэцяй ночы. Яна не магла стрымаць сьлёз:
— Калі пачаўся падлік бюлетэняў, стосы «за» і «супраць» пытаньня рэфэрэндуму расьлі раўнамерна: іначай кажучы, людзі галасавалі пароўну за і супраць прапановы Лукашэнкі! На выбарах жа дэпутатаў «сьвяціўся» другі тур… Нельга сказаць дакладна, колькі дакладна было «за» і «супраць», што пераважала, бо не пасьпявалі мы раскласьці ўсе бюлетэні, як іх забіралі сакратары і пераносілі на свае сталы… Мы ж працягвалі мэханічна раскладваць і ціха радавацца: «за», «супраць», «за»… Пасьля таго як мы расклалі бюлетэні, я зь некалькімі калегамі пайшла курыць у прыбіральню — парушаць дырэктыву №1. Настрой мы мелі ўзьнёсла-нэрвовы, расказвалі показкі кшталту: «Паважаныя выбарцы! Той, хто прагаласаваў, можа апусьціць рукі ды адысьці ад сьценкі».
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
В.Ко-т, Гомель
Каментары