Архіў

Аляксандар Кулінковіч:

«За год я не напісаў ніводнай песьні па-расейску»

Кулінковіч ня мае канцэртаў, падманвае цэнзуру і Вольскага, а таксама чакае новага альбому. Перад прэзэнтацыяй дыску «Танкі» лідэр «Нэйра Дзюбелю» сустракаўся з фанатамі на пункце БМА пры клюбе філяфаністаў. Справаздача з пытаньняў фэнаў і адказаў.

— Як вы зрэагавалі на адключэньне сьвятла падчас вашага выступленьня на плошчы Бангалор 21 ліпеня?

— Хто быў — той чуў. Аднак усе гэтыя забароны ня змогуць патапіць ні «N.R.M.», ні «Дзюбель», ні «Drum extasy». Гэта людзі ў гадах і з сувязямі. Не патонуць. Хранова, што з маладымі музыкантамі пачнецца тое ж пасьля закрыцьця «N.C.» ды ўсіх гэтых забарон. Цяпер паслухаеш дэма нейкай групы, а пасьля ідзеш і як у хосьпісе спрабуеш суцешыць. Бо як музыкантам ім жыць засталося максымум год: няма ні пунктаў для рэпэтыцый, ні пляцовак для выступаў. Шанцы на посьпех ёсьць толькі ў тых, хто мае сувязі. Я задарма магу зрабіць тое, чаго маладыя ня могуць і за грошы. Нават спрабавалі адкрыць «Гангрэну прадакшн» для падтрымкі моладзі, але нічога ня выйшла. У саміх апошні канцэрт быў 21 ліпеня. У жніўні адмянілі пяць канцэртаў «Нэйра Дзюбелю» ў краіне. Ніхто за нас не бярэцца — баяцца. Кожнага ж ёсьць за што звольніць.

— А што з цэнзурай на канцэртах? Ці прымушаюць прадстаўляць папярэдне тэксты песень, рабіць праслухоўваньні?

— Пакуль не, аднак чаго не бывае… Я магу даць тэкстоўку, выдраўшы вершы з падручніка за шостую клясу, а на праслухоўваньні ні «Нэйра Дзюбель», ні «Палац», ні «N.R.M.» ніхто не зразумее. Такія праслухоўваньні прыніжаюць.

— Чаму ўсе апошнія рок-канцэрты адбываюцца ў «Рэактары»?

— А дзе ж яшчэ? «N.C.» зачынілі ўвесну, а ў к/з «Менск» ніхто ня хоча лезьці. Не ў арэнднай плаце прычына, а ў нежаданьні граць канцэрт у прысутнасьці пяцідзесяці міліцыянтаў у залі, якія ўсаджваюць народ. Адыграў песьню, а табе аплядзіруюць седзячы. Лепш бы ўжо памідорам запусьцілі — натуральная рэакцыя!

Пра «Танкі»

— Калі зьявіцца альбом?

— Спадзяюся, на прэзэнтацыі. Аднак тут мусяць супасьці дзьве рэчы: трэба пасьпець аддрукаваць наклад і ўрэгуляваць адносіны з «West-records» — выдаўцамі кампакту. Наагул, з друкаваньнем дыскаў цяпер складана — замест звычайных пары дзён кружэлкі штампуюцца тыднямі. Так ва ўсіх: во, Лявон нядаўна казаў, што сам ніяк ня можа дачакацца свайго дыску. А з «Вэстам» сытуацыя наступная: на кожным альбоме ў нас ёсьць кавэр, сёлета гэта будзе песьня на верш Аркадзя Куляшова. Аднак каб выдаць кружэлку на афіцыйным лэйбле, трэба ўрэгуляваць аўтарскія правы са сваякамі. Пакуль яны не сьпяшаюцца даваць свой дазвол: «Нейкі жарт, а ня песьня!» Калі нічога ня выйдзе — будзем выдавацца падпольна: «West-records» без дазволу родных Куляшова ня будзе выпускаць дыск.

— Папярэднія альбомы вы называлі цэлай фразай, а гэты — толькі адным словам. Фантазіі бракуе?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Запісаў Сяргей Трафілаў

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць