Архіў

Гораду і сьвету

Цэнтар Менску — цэнтар Беларусі

Вы даўно бывалі ў менскім Верхнім месьце? Прайдзіцеся як-небудзь надвячоркам, паглядзіце, як яно патанае ў чорным сутоньні, як змаўкаюць гукі і гасьне сьвятло. Не чуваць дзіцячых галасоў у дварах, не сядзяць суседкі на лавачках, не мігцяць у вокнах мітусьлівым сьвятлом блакітныя экраны. Няма вазонаў на падваконьнях, не лунаюць пахі з кухняў, не трапечацца пад ветрам бялізна. Пуста й мёртва.

З татальным адсяленьнем людзей з гістарычных кварталаў зьнік і іхны самавіты дух. Цяпер там — набор кантораў, а двары пазайманыя машынамі, што шчыльна прыткнутыя адна да адной у разгар будняў. А па выхадных і на сьвяты тут таксама глуха й сумна. Ня будзем зараз спрачацца й пра тое, наколькі маральным было зьнішчэньне бэрнардынскага цьвінтару й выкіданьне костак манахаў, што знайшлі былі тут свой апошні спачын. Але піўнуха на тых самых касьцях — ці ж лепшае выкарыстаньне прасторы старога гораду, агульная плошча якой у Менску — нуль цэлых і некалькі сотых ад агульнае плошчы сталіцы? Падумаўшы, мо было варта нарэзаць у былых гандлёвых радах памяшканьні для розных шапікаў і ятак — кніжных, прамтаварных, прадуктовых, як і было спрадвеку? Відавочна, патрэба ў колішніх «Віленчукоў» вырасла б стакроць. Прынамсі, было б дзеля чаго там стаць у чаргу. У тым квартале й да сёньня няма ніводнага кіёску. А ўлетку ўладальнікі піўнухі, што завецца максымальна нецікава — «Пивной ресторанъ», заставяць усю плошчу перад ім столікамі з дарагім півам. І гэта пад вокнамі музычнай школы. Заняпад цывілізацыйны — навідавоку. Ну а ў халодную пару тут па-ранейшаму будзе зеўраць пустка.

Такою ж памылкаю будзе будаўніцтва паркінгу на Нямізе. Для выездаў зь яго будуць прасечаныя дадатковыя праезды ў старых дварах. Вакол кварталу вуліцаў Рэвалюцыйнай і Камсамольскай рух аўтамабіляў узрасьце шматкроць. Самая каштоўная частка старога гораду ператворыцца ў звычайны транспартны вузел. У выніку гэты ўчастак гораду стане непрыдатным для адпачынку і здаровага жыцьця.

У дзяржаўны сьпіс квартал над Нямігай быў унесены з фармулёўкай безумоўнага захаваньня будынкаў і збудаваньняў, пляніровачнае структуры, ляндшафту і культурнага пласту на ўсёй тэрыторыі ўздоўж тых вуліцаў і прылеглае тэрыторыі. Паркінг, аднак, упарта будуюць, насуперак самому прызначэньню старых кварталаў, якія не пад паркінгі трэба ўжываць.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў "Нашай Ніве"

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА3

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні10

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА8

Цыклон «Вілья» прынясе ў Беларусь штармавы вецер і моцныя дажджы2

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць