Архіў

Гаўнарок

Гэтае слова я ўпершыню пачуў колькі год таму ад сябра. Я рэкамэндаваў яму новенькія на той час кружэлкі са складанкамі беларускай цяжкай музыкі. «А-а-а, — пазяхнуў той, — усё гэта гаўнарок». Я зьбянтэжыўся, бо ўсё новае беларускае ў сучаснай музыцы мной уважалася ці не за адкрыцьцё Амэрыкі, а кепскія ўзоры беларускага року тлумачыў сабе альбо выдаткамі пераходнага пэрыяду, альбо «зародкавым станам беларускага музычнага шоў-бізнэсу». Час ішоў. Зьяўлялася новая прадукцыя — і пачуцьцё ўсёдараваньня чэзла на вачох. Якасьці не пабольшала, песьні ў памяць не западалі, а самі кружэлкі... Выходзіла, што якаснага прадукту на кружэлцы было ў адносінах прыблізна 1:4.

Пасьля першай (досыць спрэчнай па сваім значэньні для беларускага шоў-бізнэсу) «Крамбамбулі» і эпахальнага энэрэмаўскага «Дому культуры» набываць абы-што ахвота запрапала. Але адсутнасьць усяго спэктру беларускай музыкі ў радыёэтэры змушала гэта рабіць зноў, каб ацаніць «новенькае». І часта даводзілася зазнаваць горкае пачуцьцё: «Ня тое». Я ня маю на ўвазе пэўны музычны напрамак. Люблю з музыкі ўсё, што «для вушэй вельмі прыманнае», як некалі казаў пісьменьнік Савіч-Заблоцкі. А дзе ж тое «прыманнае»? Папса мясцовая амаль спрэс па-расейску. Альтэрнатыўную музыку многія музыкі разумеюць так: дзяры лаўчэй струны ды нясі нісянеціцу — ніхто тваіх слоў не разьбярэ. Ня тое, што не разьбярэ — слухаць ня стане.

Я ня буду называць канкрэтных імёнаў і назваў. Музыкі ды прадусары ў Беларусі больш крыўдлівыя, чым літаратары. Але тэрмінам «гаўнарок» паслугоўваюцца міжсобку досыць актыўна, абзываючы «гаўнарокерскай» пясочніцу канкурэнтную ці неляяльную. А церпіць ад усяго прыхільны да беларускай музыкі слухач, які гледзячы на чарговы дыск ня можа даўмецца, што яму ўрэшце прапаноўваецца — «гаўнарок» ці нешта сапраўды «для вушэй прыманнае».

Сяргей Балахонаў, Гомель

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць