Архіў

Навіны спорту

Паштальён сыходзіць

Знакаміты баскетбаліст Карл Мэлоўн («Паштальён») завяршае прафэсійную кар’еру. На працягу 18 гадоў Мэлоўн і Джон Стоктан складалі ўдарны дуэт у «Юце Джаз», які наводзіў жах на супернікаў. Мэлоўну, што ніводнага разу не станавіўся чэмпіёнам НБА, вельмі хацелася заваяваць чэмпіёнскі пярсьцёнак. Таму летась ён і перайшоў у «Лос-Анджэлес Лэйкерз», які пад кіраўніцтвам Рудзі Там’янавіча меў болей шанцаў на перамогу. На жаль, «азёрнікі» прайгралі ў фінале «Дэтройту Пістанз».

За сваю кар’еру «Паштальён» набраў 36 928 балаў, саступіўшы па гэтым паказчыку толькі другой супэрлегендзе — Карыму Абдул-Джабару (38 387).

Посьпех у фрыстайле і каньках

Мінулы ўік-энд быў пасьпяховы для беларускіх спартоўцаў на этапах Кубку сьвету па каньках і фрыстайле.

Віцэ-чэмпіёнка сьвету ў мнагабор’і Анжаліка Кацюга заняла на этапе Кубку сьвету ў нямецкім Эрфурце на дыстанцыі 500 мэтраў першае месца і на дыстанцыі 1000 м — другое. У агульным заліку Кубку сьвету Анжаліка таксама другая.

Фрыстайліст Аляксей Грышын на спаборніцтвах у Кітаі заняў у акрабатыцы трэцяе месца. Зьміцер Дашчынскі — пяты.

Воля да посьпеху

Жаночая эстафэтная каманда па біятлёне (Кацярына Іванова, Вольга Назарава, Людміла Ананька, Алена Зубрылава) заняла трэцяе месца на чарговым этапе Кубку сьвету, што прайшоў на мінулым тыдні ў італьянскім Чэзанэ Сан-Сікарыё. І гэта нягледзячы на тое, што на першым этапе на крутым спуску Кацярыну Іванову, якая ішла другой, зьбіла з ног нарвэская лыжніца і зламала беларусцы вінтоўку. Пашанцавала, што Кацярына ўжо двойчы адстралялася. Іванова прыйшла на фініш восьмай, згодна з правіламі яна несла ў руках зламаную вінтоўку. Нашых дзяўчат няўдача не зламала, яны сканцэнтраваліся і занялі выніковае трэцяе месца.

У агульным заліку Кубку сьвету беларускі пятыя. Восьмы этап Кубку сьвету пачаўся 16 лютага ў славенскай Паклюцы. А 6 сакавіка ў аўстрыйскім Абэргофе стартуе чэмпіянат сьвету.

Мурынью атрымаў узнагароду

У сераду на ўрачыстай цырымоніі ў Лісабоне партугальскі ўрад уганараваў мэдалём за спартовыя заслугі трэнэра лёнданскага футбольнага клюбу «Чэлсі» Жазэ Мурынью. У 2003—2004 г. Мурынью выйграў з «Порту» Кубак УЭФА і Лігу чэмпіёнаў. Узнагароду ўручаў сам прэзыдэнт краіны Жоржы Сампаю.

Хварэем за «Жальгірыс»

У панядзелак у Барсэлёне адбылося лёсаваньне другога этапу баскетбольнай эўралігі ULEB. Супернікамі каўнаскага «Жальгірысу» сталі гішпанскі «Таўгрэс», грэцкі «Панатынаікас», італійскі «Фартытуда». Супернікі маскоўскага ЦСКА — «Барсэлёна», «Рэал», «Скаваліні». Матчы пройдуць з 23 лютага па 31 сакавіка. У чвэрцьфінал з падгрупы выходзяць дзьве каманды.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць