Архіў

Мой дарагі генэрал

Да саракавінаў па Карласу Шэрману

Бог даў мне доўгае жыцьцё, я пахаваў амаль усіх сваіх блізкіх сяброў — гэта колькі ўжо разоў перажыў я самыя горкія першыя хвіліны страты сябра, калі прыходзіць вестка аб ягонай сьмерці, калі інстынктыўна, падсьвядома падыходзіш да кніжнай паліцы, каб узяць у рукі ягоную кнігу, калі празь сьлёзы ўглядаешся ў ягоныя фатаздымкі!.. З кніг маіх сяброў, якія пакінулі гэты сьвет, утварылася ўжо на маім кніжным стэляжы цэлая асобная паліца, і вочы, здавалася, выплакаліся да дна... I вось яшчэ адна страта — Карлас Шэрман.

4 сакавіка тэлефонным званком з далёкай Нарвэгіі ўдарыла па сэрцы вестка, што ён памёр, не перанёс апошняй, трынаццатай па ліку хірургічнай апэрацыі на лёгкіх. I хоць вестка тая была балючай, жорсткай, я адчуў і горкую палёгку: адмучыўся!.. Бо злавесная няўмольная хвароба тачыла, кусала, паядала яго некалькі гадоў. І падумалася з горыччу, чаму тая злавесная хвароба забівае не адно злыдняў, але і сьветлых, дастойных, якія, хоць і не анёлы, стараліся пры любых акалічнасьцях заставацца людзьмі, служыць дабру і праўдзе? Але ня буду тут спрачацца з Богам, дакараць лёс Карласа за жорсткі фінал.Таго, што наканавана, не пазьбегнеш. Важна тое, што Карлас да апошняй сваёй хвіліны заставаўся самім сабою, чалавекам высакароднай мэты, валантэрам нацыянальнага дэмакратычнага адраджэньня Беларусі, жыў тым, што дзеецца ў родным беларускім доме, памяцьцю пра дарогі, якія прывялі яго да Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, да Рыгора Барадуліна, да ўсіх тых сумленных, яркіх, таленавітых людзей, цьвету нашай літаратуры, разам зь якімі ён ствараў Беларускі ПЭН-цэнтар і стаў ягоным віцэ-прэзыдэнтам на многія, ужо гістарычныя па мерцы цяперашняга імклівага часу, гады.

Сёньня, у дзень саракавінаў па Карласу Шэрману, як і 4 сакавіка, калі прыйшла вестка аб ягонай сьмерці, углядаюся ў Карласаў твар на фатаграфіях — і знаёмы да апошняй рысачкі, і нейкі загадкава незнаёмы, неяк дзіўна адчужаны ад мяне. Твар чалавека, які ўжо т а м, які ўжо ведае тое, што ня дадзена ведаць жывым. І гэта робіць ягоны твар на здымку нейкім іншым, больш значным — хай цьвярозыя разумнікі ўсьміхнуцца, скажуць, што гэта адбываецца толькі ў маім уяўленьні. Я думаю, што ня толькі, нездарма ж тое самае заўважыла некалі Ганна Ахматава — напісала ў адным са сваіх эсэ, што на фатаздымках чалавека, які памёр, загадкавым чынам мяняецца ягонае аблічча. Зазначу, што падобнае адбываецца і з тэкстамі памерлага: гартаеш ягоную кнігу і раптам бачыш, што знаёмы тэкст зрабіўся нібы незнаёмым, нейкім новым, больш важкім. Вядома, гэта ня тычыцца бездараў, чые тэксты мёртванароджаныя, таму сьмерць аўтара нічога ў іх не мяняе, а вось таленавіты твор становіцца яшчэ больш жывым, больш праніклівым і пранізьлівым, прачытваецца нібы ўпершыню. А

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы1

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі149

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы1

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць