Грамадства8484

Смерць жанчыны ў Віцебску: публікуем СТЭНАГРАМЫ размоў са сваякамі памерлай і медработнікам

У сувязі з тым, што інфармацыя, апублікаваная ўчора, адносна смерці 58-гадовай жанчыны ў Віцебску, якая была шпіталізаваная з пнеўманіяй, выклікала рэзананс, публікуем стэнаграмы размоў журналістаў, якія правяралі даную інфармацыю, з жыхарамі Віцебска, медыцынскімі работнікамі і сваякамі памерлай.

З улікам выключнасці выпадку стэнаграмы публікуем даслоўна. Маем у распараджэнні аўдыязапісы ўсіх гэтых размоў.

«Наша Ніва» трымаецца выключнай аб'ектыўнасці і стрыманасці ў асвятленні тэмы Covid-19. Стандарты, якіх мы трымаемся, — гэта стандарты якасных еўрапейскіх СМІ. Мы публікуем толькі інфармацыю, пацверджаную шляхам супастаўлення крыніц.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу карэспандэнты «Нашай Нівы» шматразова спрабавалі звязацца з прэс-службай Міністэрства аховы здароўя, але ніхто не адказваў на тэлефонныя званкі і паведамленні ў месенджарах. Прэс-сакратарка ведамства адказала ў прыватныя паведамленні журналісту толькі пасля публікацыі артыкула на сайце.

Галоўны доктар Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1 адказаў на званок карэспандэнта «НН», але папрасіў набраць яго праз пяць хвілін. Пасля гэтага ўсе кантактныя стацыянарныя нумары былі недаступныя (не занятыя, а менавіта недаступныя).

Застаецца пытанне да медыцынскіх структур: чаму тая інфармацыя, якую яны, як сцвярджаюць сваякі нябожчыцы, давялі да іх, яны, магчыма, не давялі да вышэйстаячых органаў?

Стэнаграма 1. Размова з Таццянай, нявесткай памерлай Хузеевай.

Вітаю вас, прашу прабачэння, гэта Таццяна?

Таццяна.

Вы нявестка Таццяны Васільеўны Хузеевай?

Так.

Прыміце спачуванні, калі ласка, у сувязі са смерцю Таццяны Васільеўны…

Дзякуй.

… і дапамажыце, калі ласка. Мяне завуць Уладзіслаў Швядовіч, я журналіст з Мінска, з газеты «Наша Ніва». І нам прыйшлі ананімныя паведамленні ад людзей, што Таццяну шпіталізавалі і рабілі нібыта аналізы на каранавірус, і цяпер там лёгкая паніка. Я хацеў удакладніць, ці праўда гэта альбо не, бо я так зразумеў, што і муж, і сын прысутнічалі на пахаванні. Ці не забіралі іх у бальніцу?

Каго ў бальніцу забіралі? Нікога ў бальніцу не забіралі. У нас яшчэ не выявілі гэта.

Але так, ёсць такое. Знайшлі. Мы не хаваем гэта.

Атрымліваецца, 13-га [сакавіка] што, ёй стала кепска?

Не 13-га, да гэтага. Незадоўга да гэтага ёй стала кепска. Хуткая была падключаная, неаднаразова прычым. І доктар. Але як у нас? У нас як звычайна: усё добра, чакаем тры дні…

Атрымліваецца, у яе былі яшчэ нейкія хранічныя захворванні? А што, калі не сакрэт? Анкалогія, хутчэй за ўсё?

Не, анкалогіі не было. Ціск высокі, цукроўка.

Ясна. І вы кажаце «доктар быў падключаны» — гэта тэрапеўт?

Не, мы выклікалі [ўрача]. Калі тэмпература стаяла, выклікалі, канечне, і тэрапеўта.

А адкуль каранавірус гэты ўзяўся? Яна ездзіла кудысьці? Кантактавала…

Абсалютна нікуды. Вось вы ў краму ходзіце, ручкі там апрацоўваеце нечым?

Так.

Не. Адкуль мы ведаем? Чалавек — пенсіянер, дома сядзеў у прынцыпе пастаянна, нікуды не хадзіў.

І што? Ёй стала кепска, выклікалі доктара, а пасля ўзялі аналіз на каранавірус на ўсякі выпадак? Ці як?

Пнеўманія. У нас не бяруць на ўсякі выпадак, гэтае самае, у нас тады толькі, калі прыспічыць.

Атрымліваецца, ёй было кепска і кепска, прастуду спачатку ставілі?

Ведаеце, давайце вы зарэгіструеце, што факт ёсць. У яе быў, разумееце? Проста мы толькі што з пахавання…

Я разумею. Проста я хачу ўдакладніць, каб не пісаць [абы-што], каб людзі не панікавалі.

Людзі хай панікуюць. Чаму «каб не панікавалі»? Хай панікуюць!

Глядзіце, яна сядзела дома, яе забралі ў бальніцу, калі ўжо стала кепска, правільна я разумею?

Яе забралі на шосты ці пяты дзень. Дзве хуткія перад гэтым прыязджалі. Не маглі нічога ўглядзець. Пачалося запаленне лёгкіх.

І зрабілі аналіз?

Паставілі пнеўманію. Я ж не ведаю, як там што было. Яна здавала аналізы. А пасля ці ўскрыццё паказала, ці гісталогія прыйшла. І нам усё…

І аналіз быў пазітыўным, так?

Так.

Ясна. А зараз вас не правяралі як сям’ю?

Нас усіх правяралі.

У вас усіх адмоўны аналіз?

Мы пакуль не ведаем.

Але вы не на каранціне ніхто?

Усе на каранціне.

А як вас адпусцілі тады на пахаванне? Ці што, ці вы ў бальніцы зараз?

Мы нікуды не ездзілі.

Вы ў бальніцы зараз?

Я вам сказала факт, што гэта — ёсць. У Віцебску я не ведаю, які выпадак [па чарзе], не ведаю, ці зарэгістравалі яны, не зарэгістравалі… Выпадак ёсць, усё. Астатнія ўсе гэтыя моманты, як там, што, чаго… Цяпер каранцін, ніхто нікуды ні гэта самае. Мы ізаляваныя ад грамадства. Але ў нас яшчэ нічога не выяўлена. Бо мы ў кантакце на той момант з хворай, калі гэта ўсё выяўлялася, не былі, разумееце? Ніякіх прыкметаў у нас пакуль няма, нічога няма. Але як выпадак у Віцебску — выпадак у Віцебску ёсць. Усё, вы мяне прабачце.

Апошняе пытанне, прабачце. Факт смерці — гэта ж не смерць ад каранавіруса, вам сказалі?

Ну не, канечне. (Кладзе слухаўку.)

Стэнаграма 2. Размова з суседкай памерлай Таццяны Хузеевай

Падчас першай размовы жанчына не захацела нічога гаварыць. Другая размова:

Вітаю, гэта кватэра **?

Так.

Прашу прабачэння, мы з вамі размаўлялі пэўны час таму. Я пагаварыў з Таццянай, хацеў удакладніць — а яны зараз на каранціне, атрымліваецца? Бо Таццяна коратка адказала… Ці вы не ў курсе?

Званіце ёй. Я нічога вам казаць не буду.

Яна сказала, што яны «ў ізаляцыі» проста. Але дзе ў ізаляцыі? Кажа, што «мы здалі аналізы і нас ізалявалі».

Так.

А куды ізалявалі? У бальніцу ці дома яны?

Дома.

Усё ж дома?

Так.

А на пахаванне яны не хадзілі, атрымліваецца?

Хадзілі.

Хадзілі ўсё ж?

Угу.

Як жа ім дазволілі? Ці вы не ў курсе?

Там закрытая труна была.

Закрытая труна?

Так. І апрацаваная.

А вы не хадзілі?

Не.

А ў вас аналіз не бралі?

Бралі.

Таксама бралі?

Так.

Ва ўсім доме бралі ці толькі ў пад’ездзе?

Без паняцця. Думаю, што не.

Таццяна памерла 18-га?

Так.

А што напісалі ў афіцыйным заключэнні? Якая прычына смерці?

Там штрых-код стаіць, я без паняцця.

Добра тады, дзякуй.

***

Пасля словаў суседкі карэспандэнт яшчэ раз пазваніў нявестцы, каб удакладніць, ці сапраўды нябожчыцу хавалі ў закрытай труне.

Стэнаграма 3. Размова з нявесткай.

Вітаю, прашу прабачэння, гэта яшчэ раз Уладзіслаў, мы з вамі гаварылі пару хвілінаў таму. Я хачу ўдакладніць з вашага дазволу два моманты.

Першы: вы на пахаванні былі толькі сям’ёй? Там не было гасцей, усякага такога, было закрытае пахаванне?

Было ўсё закрыта.

І кажуць, што была закрытая труна, апрацаваная ў бальніцы там ці дзе?

Так.

Гэта праўда таксама?

Угу.

А правяралі астатні дом? Жыхароў, суседзяў?

(Таццяна кладзе слухаўку.)

Стэнаграма 4. Размова з медсястрой з віцебскай паліклінікі.

Вітаю, гэта ****?

Так.

Слухайце, падкажыце, калі ласка, я журналіст з Мінска, з газеты «Наша Ніва». Нам паведамілі, што вы цяпер у бальніцы пасля кантакту з гэтай кабетай, якая памерла 18 сакавіка.

Я не ў бальніцы.

Кажуць, што вы ў інфекцыйным аддзяленні альбо дома на каранціне, там па-рознаму.

Не. А хто вам даў такую інфармацыю?

Напісалі, прыйшло пару паведамленняў, у нас ёсць форма, дзе можна паведамляць ананімна.

Не. Мы здавалі ўсе аналізы. Тэст рабілі нам.

Ён пару дзён выяўляецца ці не? Я магу памыляцца.

Ну так, я не магу даць вам ніякай інфармацыі, я не ведаю, хто вы.

Мяне завуць Уладзіслаў Швядовіч, я журналіст. Мы пісалі сёння пра гэтую кабету. Таццяна Хузеева, якая памерла 18-га. Па словах яе сваякоў, у яе быў знойдзены каранавірус, пазітыўны аналіз.

А вы журналіст адкуль?

Мінск, газета «Наша Ніва». Мы апублікавалі матэрыял пра гэта, і прыйшло паведамленне, што вы медсястра, якая цяпер нібыта…

Нас некалькі медсясцёр. Мы прайшлі тэст на каранавірус. Пакуль чакаем вынік. Усе, хто кантактаваў: медсёстры, малодшы медперсанал — здалі тэст на каранавірус. Чакаем вынік.

А ў самой Хузеевай ён пацвердзіўся ці не?

Нам не даюць такую інфармацыю.

А афіцыйная прычына смерці яе?

Не ведаю, яна ж памерла ў стацыянары. Гэта толькі ў стацыянары могуць быць гэтыя звесткі.

А тыя, хто ў палаце з ёй ляжаў?

Нам такую інфармацыю не даюць, мы ж з паліклінікі, не з бальніцы.

Яна хадзіла на ўколы да вас, значыць, так?

Так, так.

Я проста думаў, што вы сястра з бальніцы.

Не, мы з паліклінікі, яна хадзіла да нас амбулаторна лячыцца.

А вам сказалі зараз на хатнім каранціне пабыць? Ці проста ўзялі тэст і ўсё?

Проста ўзялі тэст і ўсё.

То-бок вы працягваеце хадзіць на працу?

Так.

Акей тады, дзякуй.

Стэнаграма 5. Размова з нявесткай, якая адбылася 21 сакавіка, ужо пасля афіцыйнага паведамлення Мінздароўя пра адмоўны аналіз памерлай.

Вітаю, гэта Уладзіслаў Швядовіч, журналіст, мы ўчора з вамі гаварылі. Такое пытанне: Мінздароўя учора апублікавала афіцыйна, што аналіз памерлай Таццяны быў адмоўным.

Я бачыла.

Дык а навошта тады вы нам сказалі, што ён быў пазітыўным?

Пачакайце. Нам сказалі, разумееце? Нам сказалі медыцынскія супрацоўнікі.

Я не збіраюся высвятляць цяпер з вамі адносіны, што вы апублікавалі фота і прозвішча загінулай без нашага дазволу… Але ў мяне да вас сустрэчнае пытанне: а чаму мы са СМІ даведваемся пра тое, што там адмоўны вынік? Нам таксама гэта вельмі цікава! Мы адмянілі пахаванне, разумееце? Людзі, якія з Мінска, з Гомеля, сваякі — не прыехалі. Не прыехалі, разумееце, развітацца з чалавекам па-чалавечы. Мы гэта ўсё адмянілі.

Я вас разумею. Цяпер праблемы і ў вас, і ў нас.

А якія ў нас праблемы, вы мне скажыце? У нас праблем аніякіх няма. Чалавека ўжо не вярнуць, па-першае. А па-другое, пнеўманія, каранавірус… Яе [Таццяны] няма ўжо, разумееце?

А мы цяпер таксама сядзім на каранціне. Але для чаго нам тады такую інфармацыю даюць медыкі, дактары?

А якія медработнікі вам гэта сказалі? Вы памятаеце, як завуць чалавека?

Я не ведаю, як завуць чалавека, нам гэта смерць як камнем па галаве, разумееце?

Пра пазітыўны аналіз вам хто сказаў? Доктар у бальніцы?

Пазванілі свёкру.

Пазванілі свёкру і сказалі, што пазітыўны аналіз быў?

Так. Хто званіў, што і адкуль — гэтую інфармацыю я не ведаю. У нас ва ўсіх быў шок, разумееце? І пасля гэтага штосьці пытацца, недзе штосьці там… А як? Не давяраць медыкам ці што? Як?

Чалавек, які званіў свёкру, прадставіўся, сказаў, што з бальніцы тэлефануе?

Гэта я вам не скажу. Усе былі ў шоку, у трансе. Мала таго, што пахаванне, а пасля, калі мы яшчэ пра гэта даведваемся, мы гэта ўсё адмяняем…

Свёкар казаў, што была адкрытая труна. Дык так ці не?

Гэта іншае пытанне. Я не буду больш ні на якія пытанні адказваць.

Мяне гэта таксама цікавіць: чаму са СМІ мы даведваемся, што, аказваецца, адмоўныя былі аналізы?! Ну чаму такое можа быць?

То-бок вам персанальна ніхто не паведаміў? Толькі Мінздароўя выкаціла ўчора гэта, правільна?

Мы толькі ўчора са СМІ гэта даведаліся. Учора і сёння вось гэтая шуміха ходзіць вакол нас. Мне таксама гэта вельмі цікава, я проста так гэта пакідаць не буду.

А вы можаце ў свёкра паглядзець, з якога нумару яму званілі, каб сказаць пра аналіз?

Мы, напэўна, проста па-іншаму будзем гэта вырашаць. Не праз журналістаў разбірацца, а праз іншыя органы, больш сур’ёзныя. Мы гэтую сітуацыя таксама так не пакінем. Зараз трохі ад пахавання адыдзем, бо для нас гэта шок, што зараз адбываецца. Разумееце?

Цяпер на нервах усе: і наша сям’я, і ўсе навокал з гэтай інфармацыяй. Мы проста ў шоку.

Проста ваша суседка нам сказала, што ў яе таксама бралі аналіз.

Ва ўсіх бралі аналіз, хто быў з найбліжэйшых. Ва ўсіх, хто меў стасункі, бралі аналізы.

Але трэба даведацца, хто званіў вам і хто гэта паведаміў. Які супрацоўнік? Медык? Не медык?

Я пакуль не магу пад’ехаць, неяк высветліць: мы сядзім на каранціне. Мяне гэта таксама цікавіць, мы будзем з гэтым разбірацца.

Ці можаце вы падказаць тэлефон свёкра?

Не. Майго свёкра пакуль не чапайце.

А яму званілі на мабільны?

Не ведаю пакуль, мы гэта ўсё таксама будзем высвятляць.

P.S. ад Рэдакцыі

І апошняе. Мы публікавалі імя і фота жанчыны, каб матэрыял не быў галаслоўным, каб усе бачылі, што гэта не фэйк, а канкрэтны чалавек. У такой сітуацыі мы лічым гэта апраўданым, бо тэма — выключнай важнасці, гаворка ідзе пра ўратаванне здароўя, а можа быць, і жыцця іншых людзей.

Каментары84

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»27

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць