У Беларусі з 1 лютага павышаюцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Максімум на даляр
У Беларусі з 1 лютага будуць перагледжаны памеры дапамог, якія выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Сумы выплат будуць павялічаны на 16.800 - 21.500 рублёў у залежнасці ад віду дапамогі. Атрымліваецца, што выплаты дэкрэтніцам выраслі максімум на адзін даляр.
Дапамогі бацькам у дэкрэтным адпачынку, пераглядаюцца раз у квартал. Памер выплат залежыць ад памеру сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд упаў, то дапамога на дзіця да трох гадоў не мяняецца.
У чацвёртым квартале 2015 года сярэдні заробак у Беларусі, па дадзеных Белстата, склаў 7 млн 1 тысячу 336 рублёў. Гэтая сума на 47.842 рублі больш, чым за трэці квартал мінулага года.
Нагадаем, апошні раз дапамогі дэкрэтніцам пераглядаліся 1 лістапада. Тады рост склаў 90-115 тысяч рублёў.
Такія памеры дапамог будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.
Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў
від дапамогі | памер ад заробку за квартал | сума, рублёў |
на першае дзіця | 35% | 2 450 000 |
на другое і наступных | 40% | 2 800 500 |
на дзіця-інваліда | 45% | 3 150 600 |
З 1 лютага таксама будзе перагледжаны памер бюджэту пражытачнага мінімуму, да якога прывязаныя у тым ліку аднаразова выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.
Каментары