Каханне і сэкс33

Як закахаць у сябе і закахацца самому

Вясной абуджаюцца нашы самыя шчырыя жаданні — высвятляем, якія высновы пра каханне робяць сучасныя псіхолагі, і дзелімся з тымі, хто гатовы да ўсяго.

1. У аўтарытэтным амерыканскім псіхалагічным часопісе Journal of Personality and Social Psychology было апублікаванае навуковае даследаванне Дональда Датана. Згодна з ім людзі, з якімі здарылася нешта, што прымусіла іх трывожыцца, з большай імавернасцю закахаюцца адно ў аднаго. Адчуванне трывогі павялічвае не толькі нашу здольнасць закахацца, але і нашу прывабнасць. Прычым гэта неабавязкова павінна быць траўматычная падзея. Цалкам можна абысціся проста экстрэмальным спортам. Так што, калі вы адчуваеце, што трэба паклікаць на каву кагосьці, з кім вы толькі што скакалі з парашутам, гэта не проста так. Абавязкова паклічце.

2. Дарэчы пра каву. Прафесар Ельскага універсітэта Джон Бар правёў эксперымент і высветліў, што калі чалавек чуе «цёплыя» словы, напрыклад «добры», «мілы», «мяккі», ён пачынае адчуваць цёплае пачуццё да таго, хто гэтыя словы прамаўляе.

Той жа эфект спрацоўвае, калі вы частуеце каго-небудзь цёплымі напоямі. Чалавек, якому вы налілі кубак кавы, аўтаматычна пачынае адчуваць да вас сімпатыю.

Цікава, што халодны сок з лёдам нават у самае гарачае надвор'е хоць і будзе прыняты з падзякай, але не павялічыць імавернасці таго, што вы закахаецеся. Чамусьці метад працуе толькі з цёплымі напоямі.

3. Прафесар Гейн Ганзага сцвярджае, што людзі здольныя закахацца толькі ў тых, хто да іх чымсьці падобны. Так што, калі вы хочаце, каб вас нехта палюбіў, паспрабуйце не толькі захапіцца яго (яе) хобі і любімымі серыяламі, але яшчэ і знайдзіце спосаб стаць падобным да прадмету свайго запалу вонкава.

Можна, вядома, пафарбаваць валасы ў той жа колер або зрабіць падобную татуіроўку, аднак, калі гэта для вас занадта радыкальна, ёсць спосабы і прасцей.

Напрыклад, можна паспрабаваць насіць вопратку тых жа адценняў. Аказваецца, метад правераны навукова і працуе.

4. А вось прафесар псіхалогіі Тэадор Ньюкамб і не ведае, што сваім навуковым даследаваннем даказаў прыказку «каб два разы не ўставаць».

Чым бліжэй фізічна мы знаходзімся ад тых, хто павінен у нас закахацца, тым больш імавернасць таго, што гэта адбудзецца. І чым часцей мы бачым чалавека, тым імаверней, што мы ў яго закахаемся.

Праўда, самі эксперыменты прафесара Ньюкамба трохі сумнеўныя. Навуковец зрабіў гэтую выснову, прааналізаваўшы гісторыю закаханасцяў студэнтаў, якія жывуць у адным інтэрнаце, і высветліў, што чым бліжэй адзін да аднаго знаходзяцца пакоі, тым мацней і часцей кахаюць адно аднаго іх насельнікі.

5. А гэта даследаванне многім з вас зараз растлумачыць усё ваша жыццё. Псіхолаг Роберт Кіснэр прыйшоў да высновы, што каханне з першага погляду — гэта наогул глупства.

Па-сапраўднаму закахацца вы можаце толькі ў чалавека, які пры першай сустрэчы вам не спадабаўся наогул.

Правіла працуе і наадварот. Хочаце, каб вас пакахалі — не спрабуйце спадабацца на першай сустрэчы. Гэты дзіўны механізм можна растлумачыць тым, што людзі ставяцца менш прадузята да тых, хто ім падабаецца, і асабліва да тых, хто ім абыякавы. А гэта значыць, што пра такіх людзей мы думаем менш.

Вось калі нам хтосьці не спадабаўся, мы тут жа ўключаем крытычнае мысленне, пачынаем аналізаваць — і ў выніку нашмат больш думаем пра гэтага чалавека.

Што, у сваю чаргу, можа прывесці да таго, што мы ў яго — так, закахаемся.

6. Французскі навуковец Нікаля Гаген навукова даказаў тое, што вы і так ведалі яшчэ з часоў студэнцкіх паходаў у лес: калі чалавек умее граць на музычным інструменце, гэта робіць яго больш сэксуальна прывабным.

Цікава, што ніякіх карэляцый з полам навуковец не выявіў.

Жанчына, якая грае на гітары, аўтаматычна становіцца больш жаданай, чым яе сяброўка, якая сядзіць побач (нават калі сяброўка больш сімпатычная).

Пра мужчын з гітарамі мы і без навукоўца ўсё даўно ведаем. Так што хочаце, каб вас пакахалі — вучыцеся музыцы. А заадно будзьце асцярожныя з тымі, хто ўжо навучыўся: не заўважыце, як закахаецеся.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць