Грамадства8181

Расійскія дызайнеры распрацавалі альтэрнатыўную схему мінскага метро, адмовіліся ад беларускай лацінкі

Чалябінскі дызайнер Ілля Бірман прадставіў «новую, прыўкрасную схему» мінскага метро. Яна выклікала шмат пытанняў і абмеркаванняў.

Для чаго расійскія дызайнеры (разам з Бірманам над праектам працавалі таксама Іван Звягін і Канстанцін Яўстраценка) звярнуліся да мінскага метро, ці мелі яны замову ад кагосьці з Беларусі?

«Проста вельмі цікавая задача, захацелі і зрабілі», — расказаў «Нашай Ніве» Ілля Бірман.

А ці ёсць планы прадаць гэты праект беларусам? «Не думалі пра гэта. Шчыра кажучы, а што значыць «прадаць». Хто б яго мог купіць і навошта?»

На сайце агенцтва напісана, што задача гэтай схемы, каб «іншыя гарады зайздросцілі». Вельмі падрабязна на схеме акцэнтаваны цэнтр Мінска — славутасці, паркі, дрэвы, — а вось ускраіны прадстаўленыя толькі станцыямі метро.

Самае спрэчнае пытанне, якое пакінула альтэрнатыўная схема мінскага метро — гэта адмова ад традыцыйнай беларускай лацінкі на карысць транслітэрацыі. Чаму дызайнеры пайшлі на гэты крок?

«Прынятая лацінка — беларуская, гістарычная, зразумелая і родная для беларуса. Але літар š і č не бывае ні ў англійскай, ні ў іспанскай, ні ў партугальскай, ні ў нямецкай (самыя распаўсюджаныя ў свеце мовы з лацінкай). Калі б мы проста хацелі зрабіць прыемна беларусам, лацінка б не спатрэбілася зусім — схема ўжо набраная на беларускай. Але адзіная прычына наогул рабіць лацінку — дапамагчы замежніку, а не збіць яго з панталыку», — адзначае Ілля Бірман.

Хапае ў карце і памылак. Напрыклад, напісана «вуліца Янкі Купала», а не «Купалы».

Каментары81

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс11

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс11

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць