Грамадства3232

МУС адмовіўся ад падрыхтоўкі закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту

Аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» атрымаў адказ з МУС на калектыўны зварот, піша Katolik.life.

20 кастрычніка аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ з МУС на калектыўны зварот. У лісце паведамляецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закона, а свае прапановы прапрацоўваць ў рамках карэкціроўкі дзеючых заканадаўчых актаў краіны. Такое рашэнне звязана з «высокім грамадскім рэзанансам і меркаваннем рэлігійных арганізацый, гаворыцца ў адказе за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.

Разам з тым у лісце сказана, што кожны год у органы ўнутраных спраў Беларусі паступаюць звесткі пра звыш за 120 тысяч сямейна-бытавых канфліктаў. Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца больш за 50 тысяч, да крымінальнай — каля 2,5 тысяч вінаватых.

Штогод ад рук сваіх блізкіх гіне звыш за 100 грамадзян — гэта траціна ўсіх загінулых ад забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І ў больш за 80% выпадкаў першапрычынай злачынстваў і правапарушэнняў у сямейна-бытавых адносінах з'яўляецца злоўжыванне алкаголем.

— Ключавымі захадамі ў прафілактыцы гвалту ў сям'і з'яўляюцца прафілактычная размова, афіцыйнае папярэджанне, ажыццяўленне прафілактычнага ўліку, ахоўнае прадпісанне. Таму ў мэтах выканання плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі быў падрыхтаваны праект канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», — гаворыцца ў адказе.

Па словах прадстаўніка МУС, канцэпцыя не нясе пагрозы традыцыйнаму інстытуту сям'і, не ставіць мэтай змены азначэнняў сям'і, шлюбу і сямейных адносін, не ўстанаўлівае забароны на выхаванне дзяцей, не ўтрымлівае палажэння «ювенальнай юстыцыі»

— Асноўнымі мэтамі падрыхтоўкі канцэпцыі з'яўляліся не ўвядзенне новых метадаў і формаў выхавання дзяцей, а абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія падвяргаюцца хатняму гвалту, — піша Алег Каразей. — Паняцці «гендар» і «гендарная роўнасць» не ўводзяцца праектам канцэпцыі. Паняцце «хатні гвалт» дакладна вызначае, што гэта наўмысныя супрацьпраўныя дзеянні.

Таму, як тлумачыць прадстаўнік МУС, патрабаванне адной асобы да другой — напрыклад, выканаць якую-небудзь працу па хаце — не будзе кваліфікавацца як хатні гвалт — калі яно не парушае правоў, свабод і законных інтарэсаў, не прычыняе фізічных і псіхічных пакутаў.

Пры дапрацоўцы канцэпцыі былі выдаленыя некаторыя тэрміны, напрыклад, эканамічны гвалт.

Былі прадугледжаныя захады, накіраваныя на недапушчэнне неабгрунтаванага ўмяшання ва ўнутрысямейныя адносіны, пашыраныя палажэнні, якія ўсталёўваюць сістэму абароны правоў і законных інтарэсаў «крыўдзіцеляў».

Аднак у канцы ліста МУС указвае на тое, што пасля рэзанансу ў грамадстве і выказванняў рэлігійных арганізацый ад падрыхтоўкі асобнага закона ў міністэрстве вырашылі адмовіцца.

Чытайце таксама:

«Дурасць, узятая з Захаду». Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту

Лукашэнка супраць закона аб хатнім гвалце: Рэмень часам карысны, Віця часта атрымліваў ад мяне

Беларусы апісваюць гісторыі хатняга гвалту пад хэштэгам-рэакцыяй на заяву Лукашэнкі

Прыхільнікі закона аб хатнім гвалце аб’ядналіся ў суполку «Маршыруй, дзетка» і рыхтуюць план дзеянняў па яго ратаванні. Які?

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць