Культура

У Маскве выходзілі грошы з «Пагоняй»: «Тэхналогія» рыхтуе альбом пра манеты ВКЛ

На «Вуллі» збіралі перадзамовы на энцыклапедыю «100 манет Вялікага Княства Літоўскага». Падтрымаць выданне можна было да 20 ліпеня.

Пазней стала вядома: На кнігу «100 манет ВКЛ» сабралі 7400 рублёў. Але «Белгазпрамбанк» не аддасць іх выдаўцам

Вось што, між іншага, можна будзе прачытаць у кнізе:

«У дваццатыя гады XV стагоддзя магутнасць Вітаўта дасягнула максімуму, а ва ўсходніх суседзяў — Маскоўскага княства — саспяваў дынастыйны крызіс. Вялікі князь Васіль Дзмітрыевіч жадаў перадаць сталец па сабе дзевяцігадоваму сыну, таксама Васілю, калі быў жывы яшчэ малодшы брат гаспадара, Юры Дзмітрыевіч. Маці малога была дачка Вітаўта Соф’я, і Васіль І у сваёй справе спрабаваў абаперціся, між іншым, і на свайго магутнага цесця.

Па смерці Васіля ў 1425 годзе кіраванне Маскоўскай дзяржавай некаторы час ажыццяўлялася з удзелам ягонае ўдавы — дачкі Вітаўта Соф'і. У гэты час і з’явіліся маскоўскія грошы з «Пагоняй» і ініцыялам Вітаўта ВЪ, што адлюстроўвала, бадай, уплыў Вітаўта на маскоўскую палітыку. «Пагоня» тут з'яўляецца ў сваім амаль класічным выглядзе — як сілуэт вершніка, які скача на ўвесь апор з занесеным над галавой мячом.

«Пагоня» на той час была зямельнай эмблемай цэнтральнай зямлі Вялікага Княства Літоўскага — Віленскай, але на працягу XV стагоддзя ператварылася ў геральдычны сімвал усяе дзяржавы. Адносны спакой ва ўзаемаадносінах урада малога Васіля Васільевіча з дзядзькам, Юрыем Дзмітрыевічам, скончыўся адразу па смерці Вітаўта ў 1430 годзе».

Паводле кнігі «100 манет Вялікага Княства Літоўскага» Дз. Гулецкага і М. Дарашкевіча. 

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →