Улада1616

Лукашэнка гатовы на «дыялог» толькі «са студэнцкімі і працоўнымі калектывамі». «З вуліцай за стол перамоваў ніхто не сядзе»

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, піша БелТА.

«Калі хто-небудзь хоча дыялогу, калі ласка. Як раз студэнцкія калектывы — гэта тыя калектывы, з якімі я гатовы весці дыялог. Працоўныя калектывы (я ўжо пра гэта казаў). Калі ласка, фармуйце сваіх прадстаўнікоў і будзем весці дыялог», — адзначыў Лукашэнка.

«Скакаць «трэба ад Канстытуцыі».Таму давайце сядаць — прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў, студэнцкіх калектываў (гэта будучая эліта нашай краіны, з імі і трэба весці гэты дыялог). І з працоўнымі калектывамі, якія сёння працуюць, не гледзячы ні на што. І сяляне маюць права на сваё слова, і рабочыя хочуць сваё слова сказаць, і спецыялісты гэтых прадпрыемстваў, і настаўнікі, і дактары.

А не малойчыкі, якія бясчынствуюць і ходзяць па вуліцах і крычаць, што яны хочуць дыялогу. Ніякага дыялогу яны не хочуць. І з вуліцай ніхто з уладаў за стол перамоваў не сядзе», — сказаў ён.

«Вось маё дакладнае ўяўленне з нагоды дыялогу, з кім гэты дыялог мы можам весці. Калі ёсць разумныя людзі ад апазіцыі, якія бачаць сваю краіну свабоднай і незалежнай, калі ласка, выказвайце сваю пазіцыю, але не на вуліцы. Пад ціскам вуліц ніякага дыялогу ў Беларусі не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары16

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →