Эканоміка

Страты 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расійскаму «Магніту». Што адбываецца з Еўраоптам? 

Як стала вядома «Нашай Ніве», апошнім часам у бізнэс-колах абмяркоўваецца тэма перамоваў аб продажы беларускай сеткі «Еўраопт» буйной расійскай сетцы «Магніт». 

«Магніт» у Расіі па сваім масштабе вельмі падобны да «Еўраопта» з яго амаль тысячай крамаў у Беларусі. 

Прэс-сакратар «Еўраопта» Ягор Хрусталёў на адпаведны запыт «Нашай Нівы» адказаў, што ніяк не будзе каментаваць гэтае пытанне, у афіцыйным адказе «Магніта» нам паведамілі, што перамоваў аб пакупцы яны не вядуць, але нашы крыніцы паведамляюць, што размовы пра перамовы ўзніклі не на пустым месцы. 

Калі аналізаваць фінансавыя паказчыкі «Еўраторга», якому і належыць «Еўраопт», то яны выглядаюць даволі бязрадасна: спрачаздачнасць кампаніі за крызісны 2020 год нагадвае справаздачнасць дзяржаўнай кампаніі — 161 мільён 875 тысяч рублёў чыстых страт. 

Страты прадпрыемства генеруюцца ў першую чаргу за кошт фінансавай дзейнасці. У 2020 годзе яны зарабілі больш, чым у 2019-м ад рэалізацыі прадукцыі. Але адмоўныя курсавыя розніцы і плацяжы па даўгах перакрылі аперацыйны прыбытак.

Імаверна, вялікая роля ў гэтым у выплаце па валютных крэдытах. Еўраопт размяшчаў багата валютных аблігацый, іх трэба сплачваць яшчэ доўгія годы. На гэта звяртаюць увагу незалежныя аўдытары па выніках 2020 года. 

Колькі можа каштаваць Еўраопт? Як кажуць у бізнэс-колах, уласнікі заўсёды ацэньвалі кампанію прыкладна ў мільярд даляраў, але калі цяпер лічыць па формуле «EBITDA (выручка да падаткаў — каля 211 мільёнаў долараў) памножаная на шэсць, мінус 600 мільёнаў доўгу», то цана кампаніі складзе 666 мільёнаў даляраў, і гэта без уліку дысконта за знаходжанне на вулкане. 

«На чыстыя страты «Еўраопта» глядзець не мае сэнсу, калі мы разважаем пра гэта з пазіцыі бенефіцыяраў. Перадусім «Еўраопт» — гэта каля манапольны канал руху тавараў у Беларусі, гэтыя людзі пракручваць праз сябе амаль 30% розніцы краіны. Проста ўявіце, на які працэнт трэба падняць цэны, каб пераўтварыць страты ў прыбыткі, але галоўны сэнс у тым, што галоўны прыбытак наўрадці асядае ў «Еўраторгу».

Тут трэба глядзець на паказчыкі замежных кампаній-пастаўшчыкоў, афіляваных з «Еўраоптам». У мяне ёсць падазрэнне, што асноўны прыбытак асядае там, а паказваць вялікія дасягненні ў Беларусі проста нерацыянальна — так павялося. Калі ты заплоціш мільярд падаткаў, то заўтра ў цябе папросяць рабіць адлічэнні ва ўсемагчымыя фонды і будаваць на спонсарскіх пачатках тое, што ты б не хацеў, а тое і ўвогуле адбяруць бізнэс. А калі лічбы справаздачнасці нулявыя ці каля нуля, то ніхто ў цябе нічога асабліва не папросіць», — кажа наш суразмоўца, бізнэс-аналітык. 

Продаж кампаніі ў Беларусі — гэта цудоўны варыянт атрымаць легальныя грошы, і або жыць на іх бязбедна за мяжой, або заняцца нейкім менш пыльным бізнэсам.

«Сёння многім нашым камерсантам мроіцца такі сюжэт, бяда што мала пакупнікоў. Калі казаць пра рытэйл, то ў асноўным гэта расіяне — ім вельмі проста будзе пераключыць існыя каналы паставак на свае ўласныя, ужо напрацаваныя. Размовы пра «Магніт» чуваць, сапраўды, для «Магніта» гэта было б натуральна — прырасці яшчэ адным, не вельмі вялікім нават, з іх гледзішча, кавалкам побач з Расіяй», — дадае ён. 

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →