Свет

Жонку забітага грэчаскага пасла ў Бразіліі прысудзілі да 31 года турмы. Нават забойцу далі меней

Бразільскі суд прысудзіў Франсуазу Амірыдзіс да 31 года турмы па справе аб забойстве яе мужа, пасла Грэцыі ў Бразіліі. У 2016 годзе абвугленыя парэшткі Кірыякаса Амірыдзіса былі выяўленыя ў багажніку згарэлага аўтамабіля ў Рыа.

AP

Яго жонка Франсуаза дэ Соўза Алівейра, як высветлілася, да гэтага завяла раман з афіцэрам ваеннай паліцыі Серхіа Гомешам. У выніку Гомеш прызнаўся ў забойстве пасла на замову жанчыны і яго прысудзілі да 22-гадовага зняволення, паведамляе Бі-бі-сі.

У канцы трохдзённага судовага пасяджэння суддзя назваў іх злачынства «зверскім».

Яшчэ адзін падсудны — Эдуарда Марэйра Тэдэскі дзі Мела — сваяк Гомеша, быў апраўданы па справе аб забойстве, але быў прысуджаны да турэмнага тэрміну за дапамогу ва ўтойванні цела.

59-гадовы Амірыдзіс працаваў консулам у Рыа-дэ-Жанейра з 2001 па 2004 год і вярнуўся ў Бразілію на пасадзе пасла ў год свайго забойства.

Ён ажаніўся з Франсуазай, якая была маладзейшай за яго амаль на 20 гадоў, у 2004 годзе, у пары ёсць дачка.

Перад смерцю Амірыдзіс паехаў са сталіцы краіны ў прыгарад Рыа Нова-Ігуасу, каб правесці калядныя святы з жонкай і яе бацькамі.

Франсуаза спачатку звярнулася ў паліцыю, заявіўшы аб знікненні мужа, сцвярджаючы, што ён пакінуў кватэру без тлумачэння прычын і з'ехаў на арандаванай машыне.

Згарэлая машына з трупам унутры была выяўленая пад эстакадай на наступны дзень.

Цела настолькі абгарэла, што бразільскія ўлады нават пасля выяўлення аўтамабіля не адразу змаглі з упэўненасцю заявіць, што загінулы — сам пасол, і заклікалі дачакацца вынікаў экспертызы.

Следчыя выявілі плямы крыві на канапе ў кватэры, дзе спынялася пара. Мяркуецца, што палюбоўнік Франсуазы забіў пасла нажом, пасля чаго цела схавалі ў арандаванай машыне і падпалілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць