Грамадства

Да палітвязня-падлетка Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне маці

Мікіта Залатароў — падлетак з эпілепсіяй, адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі. 2 кастрычніка да яго на спатканне не пусцілі маці і не прынялі для яго перадачу.

Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.

«[Маці] павінна была патрапіць на спатканне. Не пусцілі. Сын у ізалятары, сказаў нейкі ўстрывожаны чалавек у форме. Прадукты не ўзялі, усё прывезла назад. Прасіла зрабіць фота, каб пераканацца, што ён жывы. Ахоўнік сказаў, што не дазволена. Вось так, з каменем на душы, і вярнулася дадому», — распавёў бацька.

Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. Падлетка абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У лютым яго асудзілі на 5 гадоў. А ў ліпені другі суд за «гвалт над міліцыяй» — напад на супрацоўнікаў СІЗА —даў хлопцу яшчэ 1,5 года.

Каментары

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады21

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Новым кіраўніком «Хезбалы» стаў стрыечны брат Насралы2

Руслан Акостка эвакуіраваны

Прыватны сектар уздоўж Арлоўскай у Мінску заменяць шматпавярховікі

У Маскве адбылася серыя выбухаў у ЖК «Селігер Сіці»2

«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы10

У Таронта сталі папулярныя каціныя туры

Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?

Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці3

Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады21

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Галоўнае
Усе навіны →