Культура

Беларуская кінасупольнасць патрабуе неадкладна спыніць вайну ва Украіне

Больш за 80 прадстаўнікоў беларускага незалежнага кіно і кінаіндустрыі выступілі ў адкрытым звароце з асуджэннем вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

«Салідарнасць». Праца Руфіны Базлавай.

«Мы абураныя тым, што расійскі агрэсар выкарыстоўвае нашу тэрыторыю для запуску смяротных ракет ва Украіну, — падкрэсліваюць кінематаграфісты ў адкрытым лісце.

Шмат беларускіх кінематаграфістаў віталі і падтрымлівалі ва Украіне пасля рэпрэсій, якія мы перажылі ў 2020 годзе. Мы выказваем моцную салідарнасць са смелым украінскім народам, які бясстрашна змагаецца за свабоду сваёй краіны. Як людзі мастацтва, мы выразна бачым розніцу паміж дабром і злом. У рэальным жыцці няма месца злу.

Мы патрабуем ад расійскіх войскаў пакінуць тэрыторыю Украіны і Беларусі.

Мы патрабуем неадкладна спыніць вайну.

Слава Україні!»

Сярод тых, хто падпісаўся пад зваротам, — рэжысёр стужкі «Кураж» Аляксей Палуян, дырэктарка фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская, рэжысёр дакументальных фільмаў «Калі кветкі не маўчаць», «Стрыптыз і вайна», «Абдымкаў трэба мне тваіх…» Андрэй Куціла, стваральніца нашумелай карціны «Крышталь» Дар’я Жук, аўтарка стужкі «II» Улада Сянькова, былы праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кінакрытыкі Максім Жбанкоў, Ірэна Кацяловіч, Тарас Тарналіцкі ды іншыя прадстаўнікі супольнасці.

Подпісы пад зваротам дадаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць