Грамадства

Брат Мікіты Крыўцова адкрыў цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне 

У Варшаве пры Беларускім доме запрацаваў Цэнтр дапамогі добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну. Яго ўзначаліў Павел Кухта — брат Мікіты Крыўцова, які загінуў падчас пратэстаў у 2020-м. Павел раней сам быў добраахвотнікам. «Наша Ніва» пагутарыла з ім.

«З братам сазвоньваліся рэдка, баяліся, каб яго не цягалі праз мяне»

«У 2016-2017 гадах я бараніў Украіну ад расійскай агрэсіі. Атрымаў раненне. Добра ведаю людзей, якія цяпер там — маіх сяброў, пабрацімаў, — кажа хлопец. — Я з юнацтва трымаўся пазіцыі, што палітыка Лукашэнкі і Пуціна не вельмі добра адаб’ецца на беларускім народзе.

Пасля таго, што здарылася ва Украіне ў 2014 годзе, гэтай прамой пагрозы з боку Расіі, думаю, кожнаму адэкватнаму беларусу стала зразумела, што такое будзе і з нашай краінай, рана ці позна.

Таму я вырашыў ехаць на ўсход Украіны, каб дапамагаць абараняць іх тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць, і таксама, каб бараніць Беларусь у наступным. Усе беларусы ваявалі пад лозунгам «За нашу і вашу свабоду».

Пасля гэтага Павел жыў ва Украіне. Нейкі час служыў у войску, пасля вучыўся ў Кіеве на масажыста і паралельна працаваў, у асноўным у ахове.

З братам яны бачыліся ў лютым 2020 года — Мікіта прыязджаў да яго.

Апошняе сумеснае фота Паўла і Мікіты

«Мы сазвоньваліся рэдка, таму што баяліся, каб яго не цягалі праз мяне, за тое, што са мной размаўляе», — дзеліцца Павел. Дадае, што нягледзячы на адлегласць, яны з Мікітам былі блізкія.

Пасля таго, як у жніўні 2020-га Мікіту знайшлі павешаным, крымінальную справу так і не завялі. СК заявіў, што прычынай смерці было самагубства.

Жонка Мікіты з дачкой у выніку з’ехала ў Польшчу. З верасня 2021-га у Варшаве жыве і Павел.

«Звярнуліся ўжо сотні чалавек»

Пасля нападу Расіі на Украіну многія беларусы замежжа захацелі паехаць добраахвотнікамі ва Украіну.

«Але яны не ведаюць, як гэта зрабіць. І таму я вырашыў адкрыць гэты цэнтр, каб каардынаваць людзей. Збіраем таксама адзенне, экіпіроўку — каб адпраўляць туды хлопцам, і каб хлопцы, якія едуць цяпер адсюль, не былі «голымі», — дзеліцца Павел.

Да яго звярнуліся ўжо сотні чалавек. Гэта не толькі тыя, хто гатовы запісацца ў тэрытарыяльную абарону, але і медыкі, якія хочуць ратаваць жыцці суседзяў. У цэнтры не паспяваюць усім адказваць.

Беларускія добраахвотнікі, Павел Кухта ў цэнтры. Фота: тэлеграм-канал Partyzan

Жорсткіх крытэрыяў пры адборы добраахвотнікаў няма.

«Галоўнае — жаданне. Канечне, мы пытаемся ў людзей, які ў іх вайсковы вопыт, ці ўдзельнічалі ў ваенных аперацыях, ці служілі ў арміі і па якой прафесіі.

Беларусы, якія хочуць ваяваць, разумеюць прамую расійскую агрэсію і тое, што Лукашэнка здаў краіну і ўцягвае яе ў гэтую вайну. Разумеюць таксама, што стаўленне да беларусаў цяпер вельмі кепскае. Іх пачынаюць зневажаць — і ўсё праз Лукашэнку. Беларусы хочуць адбяліць сваю рэпутацыю перад украінцамі».

У Паўла настрой рашучы. «Украіна пераможа — і кропка», — упэўнены ён.

Чытайце таксама:

«Украінцы жартуюць: не хвалюйцеся, зараз вызвалім сябе, пойдзем ратаваць вас». Пагутарылі з беларусам, які запісаўся ў тэрытарыяльную абарону Украіны

Маці беларускага салдата: «Мы гатовыя нават ехаць да яго ў вайсковую частку і стаяць там, каб калону не пускаць»

Як працуюць атрады тэрытарыяльнай абароны Украіны — «Наша Ніва» пагутарыла са старшынёй тэрабароны Прыкарпацця

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць