Грамадства

Маці беларускага салдата: «Мы гатовыя нават ехаць да яго ў вайсковую частку і стаяць там, каб калону не пускаць»

З «Нашай Нівай» звязалася матуля 19-гадовага салдата-кантрактніка, якога збіраюцца адправіць на ўзмацненне мяжы. Жанчына ў роспачы — яна баіцца, што яе сын трапіць на вайну. 

Рэдакцыі вядомыя персанальныя звесткі хлопца, але мы не называем іх па просьбе сям’і.

Ілюстрацыйны здымак

«Сын сёння пазваніў мне: «Мама, усё, адпраўляюць!» Гэта адразу паніка, жах, — расказвае жанчына. — Я пачала званіць сваім бацькам — мы былі гатовыя нават ехаць да яго ў вайсковую частку і стаяць там, каб калону не пускаць. Здавалася, я тут хоць нешта магу, мацярынскае сэрца хоча зрабіць хоць штосьці… Але розум кажа: ніякіх рычагоў мы не маем. Каб можна было сабрацца на той мяжы і не пускаць іх, але мы ўсе сёння запалоханыя. 

Сын расказаў, што збіраецца калона, рыхтуецца. Як ім сказаў камандзір, рашэнне аб адпраўцы будзе прынятае заўтра-паслязаўтра. Кажуць, што паедуць на ўзмацненне мяжы. 

Але ж вы разумееце, што ім жа не скажуць: «Мы вас вязём на вайну з Украінай». Казаць яны могуць усё што заўгодна.

Дзе шукаць праўды нам, бацькам? Бо калі нашыя дзеці ўжо трапяць туды, мы нічога не зможам зрабіць. Я дасылаю сыну памяткі, што рабіць, калі не хочаш ваяваць, што ён можа здацца. 

Мой брат кажа, што лепш ужо збегчы і адсядзець. Але дэзерцірства ў баі караецца ад 8 да 15 гадоў. А здацца можна і не паспець… 

Я гэтыя дні як у страшным сне. І нават каб мой сын зараз не служыў у войску, я ўспрымаю гэта ўсё як шаленства. 21-е стагоддзе і такі жах робіцца — чалавек ідзе на чалавека, гэта проста жудасна. Гэта апакаліпсіс.

Сын і сам баіцца. Ён мае розум, наша сям’я адназначныя мае погляды: гэта вайна, зло, якое ідзе ад двух чалавек з дзвюх краін. 

Ён плакаў, калі даведаўся, што іх могуць куды-небудзь адправіць. Але сын па маладосці думае, што перад іншымі будзе выглядаць неяк не так, калі я прыеду і ўстану перад калонай, маўляў, мама прыйшла яго вызваляць.

Таму кажа мне, каб я не ўмешвалася, супакойвае: «Ты не панікуй, мы ж толькі на ўзмацненне мяжы». Кажа, што калона фармуецца, але эшэлонаў няма, баявой тэхнікі няма, як я зразумела.

Але калі ён сёння пазваніў — я чула страх у голасе. І вось так жывем — сённяшнім днём, сённяшняй гадзінай. Што будзе праз гадзіну, увечары, што будзе заўтра раніцай — мы не ведаем». 

***

Мінабароны Беларусі сапраўды паведамляла, што ахова мяжы ідзе ва ўзмоцненым рэжыме. «У рамках дадатковага прыкрыцця мяжы з Украінай задзейнічаны рэзервы памежных груп і атрадаў, а таксама падраздзяленні Міністэрства абароны», — гаварылася ў афіцыйным паведамленні.

Таксама трэба адзначыць, што па стане на 2 сакавіка не было пацверджанай інфармацыі аб удзеле беларускіх войскаў у вайне Расіі і Украіны. Гэта падкрэсліваў і Аляксей Арастовіч, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць