Да і пасля. Як змяніліся ўкраінскія гарады пасля расійскага ўварвання
Расійскія ракетныя ўдары зруйнавалі гарады і вёскі па ўсёй Украіне. Журналісты BBC сабралі фота да і пасля, якія паказваюць разбурэнні жылых раёнаў.
У ноч на 26 лютага расійская ракета патрапіла ў гэты шматпавярховік.
Горад Ірпень знаходзіцца ў 20 км на паўночным захадзе ад Кіева. На мінулым тыдні райцэнтр апынуўся на лініі фронту. Артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары нанеслі шкоду цэламу раёну, а жылы комплекс з выявы быў цалкам знішчаны.
Харкаў — другі горад Украіны па колькасці насельніцтва. Падчас вайны горад стаў цэнтрам інтэнсіўных авіяцыйных бамбардзіровак расіян.
Украінскія чыноўнікі заявілі, што ў сераду жылыя ды іншыя кварталы гораду «абстрэльвалі ўсю ноч». Пракуроры ААН расследуюць гэта як магчымае вайсковае злачынства.
Чарнігаў знаходзіцца на адлегласці 120 км на паўночны ўсход ад Кіева. У апошнія дні горад таксама абстрэльвалі расійскія вайскоўцы. Паводле чыноўнікаў, 3 сакавіка загінулі 30 чалавек у выніку нападу на жылыя раёны гораду.
На спадарожнікавых здымках суседняй вёсцы Раўнаполле, якое знаходзіцца на поўначы ад Чарнігава, бачныя варонкі ў зямлі і дым з палаючых будынкаў.
Каментары