Інтэрнэт і СМІ

Якую рэкламу круцяць на дзяржаўным ТБ у прайм-тайм? Займальны агляд

Нядаўна Лукашэнка даручыў падрыхтаваць «прамалінейны і незавуаляваны» ўказ, які прымусіць размяшчаць рэкламу на «патрыятычных прадзяржаўных каналах». Паглядзелі, хто цяпер рэкламуецца на дзяржТБ.

Скрыншоты тут і далей: дзяржаўныя тэлеканалы

Мы прааналізавалі вечаровы эфір — звычайна гэта самы рэйтынгавы і адпаведна самы дарагі для рэкламадаўцаў час.

Ролікі на «Беларусь-1» можна падзяліць на тры блокі — рэклама кампаній, уласных ТБ-праектаў і сацыяльная рэклама.

Хто з арганізацый рэкламуецца? Гэта беларуская мэблевая фабрыка «Амі Мебель», Белтэлекам (прапануюць сэрвіс відэакантролю), Danone. Ёсць ролікі пра плацёжную сістэму «Белкарт», супрацьвірусныя прэпараты расійскай вытворчасці.

Рэкламуецца таксама дзяржаўная газета «Мінская праўда», вядомая сваімі скандальнымі карыкатурамі.

Сацыяльная рэклама — гэта ролікі «Мы — беларусы» і запрашэнне на кантрактную службу ад Узброеных сілаў РБ.

«Коли хочешь быть в почете, защищать страну свою,

Есть контрактная работа в нашей армии, в строю», — дэкламуе салдат перад іншымі хлопцамі ў форме.

Кінапрэм’еры, якія анансуе тэлеканал, — гэта расійскія меладрамы і іранічна-дэтэктыўны серыял. БТ рэкламуе таксама ўласныя праекты — перадачу «Я ведаю» (якую вядуць Георгій Калдун і Юлія Пярцова), ранішняе ток-шоу «Скажы, не маўчы».

На АНТ у прайм-тайм у будныя дні рэкламы вельмі мала. Амаль увесь час аддадзены навінам і прапагандысцкім перадачам. За гадзіну можа быць толькі адзін рэкламны ролік.

Большасць часу займае анонс кінапрэм’ер, якія будуць на тэлеканале. Амаль усё — расійскае кіно: серыял пра Расійскую імперыю «Сабор», тэлесерыял пра крымінальныя расследаванні «Аперацыя «Сатана», драма «Ніхто не даведаецца». Выключэнне — турэцкі серыял «Курт Сеіт і Аляксандра».

Астатнюю хвіліну рэкламнага блоку ўвечары аддаюць фармкампаніям — беларускай і нямецкай.

На СТБ абсалютная большасць рэкламы — сацыяльная. Фактычна ў кожным блоку рэкламы прысутнічаць ролікі пра службу па кантракце. Часта з’яўляюцца сюжэты ад Міністэрства па надзвывычайных сітуацыях. Гледачам таксама раяць заплаціць аліменты, прапускаць машыны хуткай дапамогі. Некаторыя ролікі — пра збор на лячэнне дзіця ў Германіі. 

Свае газеты на СТБ рэкламуе выдавецкі дом «Беларусь сегодня».

З камерцыйнай рэкламы — ролікі «Амі Мебель», заручальных пярсцёнкаў, якія можна набыць па карце «Белкарт», чахлоў для мэблі ад кампаніі «Мілбелтэкс». З тавараў небеларускага паходжання — «Найз гель» ад індыйскай кампаніі.

Агулам на дзяржаўных тэлеканалах вельмі мала рэкламы кампаній, а калі не лічыць дзяржаўныя арганізацыі, то, можна сказаць, у эфір прыходзяць адзінкавыя вытворцы.

Пасля нядаўняй нарады ў Лукашэнкі міністр інфармацыі Пярцоў скардзіўся, што кампаніі, якія сышлі з Расіі, хоць і засталіся ў Беларусі, але перасталі рэкламавацца. Актуальная задача, якую ён агучыў, — прымусіць брэнды плаціць, нават, калі яны і не хочуць размяшчаць рэкламу.

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ. Дзяржаўныя медыя будуць цяпер карміцца са збору ад рэкламадаўцаў 

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

Каментары

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША6

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →