Ягоны бацька: «Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есці сам. Кропельніцы яму не ставяць».
Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта паведаміў бацька вязня Аляксандр Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках.
«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есці сам. Зонд яму ужо не ставяць, кропельніцы таксама.
Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю.Кажа, што абыходжанне ў шпіталі значна лепшае, чым у калоніі
***
Сяргей Каваленка быў асуджаны 24 лютага 2012 г. на 2 гады і месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.
19 снежня 2011 г. ён быў затрыманы і распачаў галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання. У галадоўцы быў 20-дзённы перапынак, з 8 лютага яна была адноўлена і працячвалася да пачатку красавіка, калі С. Каваленку пачалі прымусова праз зонд уліваць ежу.
Каментары