Меркаванні3535

Рух за Свабоду заклікае зладзіць бел-чырвона-белую хвалю

ў гадавіну Ганебнага рэферэндуму.

Рух «За свабоду» прапануе выказаць сваё стаўленне да беларускай нацыянальнай сімволікі — бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».

Актывісты Руху заклікаюць неабыякавых людзей насіць бел-чырвона-белыя стужкі, вешаць іх на машыны, на дрэвы.
Такім чынам у чарговую гадавіну рэферэндуму 1995 года можна прадэманстраваць сваю павагу да беларускай гісторыі.

Узяць стужкі можна на офісах Руху «За свабоду» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 80-73) і Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3).

14 мая 1995 года адбыўся рэферэндум, на які вынеслі пытанні аб змене дзяржаўнай сімволікі, наданні расейскай мове статуса дзяржаўнай, аб падтрымцы дзеянняў прэзідэнта на эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Ініцыяваў рэферэндум Аляксандр Лукашэнка.

Той рэферэндум адбыўся ў атмасферы псіхалагічнага тэрору і парушэнняў свабоды слова. Дэпутаты парламента былі збітыя проста ў зале пасяджэнняў.

Рэферэндум атрымаў прыдомак «Ганебны», бо гэта быў адзіны выпадак, калі ўлады ў мэтах атрымання грошай ад Расеі апусцілі статус нацыянальнай мовы на карысць расейскай.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай27

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць