Грамадства

Дадатковыя парковачныя месцы арганізуюць паблізу «Мінск-Арэны» да ЧС па хакеі

Дадатковыя парковачныя месцы арганізуюць паблізу спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Алег Паскробка.

Гэтае пытанне прапрацоўваецца сумесна з УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Прапануецца на квітках на матчы змяшчаць схему праезду і размяшчэння аўтатранспарту, каб падзяліць транспартныя патокі. Рыхтуецца культурная праграма.

У ліку мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да міжнароднай падзеі значацца афармленне ўездаў у горад, абнаўленне вулічна-дарожнай сеткі, фасадаў будынкаў, развіццё турыстычнай інфраструктуры. Асноўная ўвага будзе нададзеная праспектам Пераможцаў і Незалежнасці.

Будуць адкрывацца рэстараны, кавярні, гатэлі.
У цэлым вядзецца будаўніцтва больш за 100 аб’ектаў, у тым ліку гандлёва-забаўляльных, гасцінічных, жылых комплексаў. Плануецца, што да мая 2014 года ў Цэнтральным раёне Мінска ўвядуць у эксплуатацыю 11 гатэляў на 1,7 тыс. нумароў, дзе адначасова можна размясціць больш за 3 тыс. наведнікаў.

Плануецца правесці капітальны рамонт і рэканструкцыю трох вуліц — праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці, вуліцы Сапёраў, павінныя змяніцца падземныя пешаходныя пераходы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць