Свет55

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары

Міністэрства замежных спраў Ірана пацвердзіла, што новы вярхоўны лідар Маджтаба Хаменеі паранены, але адчувае сябе добра.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Пра раненне Маджтабы Хаменеі спачатку напісала New York Times са спасылкай на іранскія крыніцы. Тады паведамлялася пра раненне ног.

CNN паведаміла, што  ў 56‑гадовага Маджтабы Хаменеі пералом ступні, а таксама сіняк каля левага вока і невялікія парэзы на твары. Раней ізраільская крыніца сцвярджала, што ён быў паранены падчас замаху на яго жыццё.

Пасол Ірана на Кіпры Алірэза Саларыян заявіў, што Хаменеі атрымаў раненні падчас таго ж авіяўдару, у выніку якога загінуў ягоны бацька — 86‑гадовы былы вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі — разам яшчэ з пяццю членамі сям’і.

З моманту абвяшчэння 9 сакавіка пра яго абранне вярхоўным лідарам Маджтаба Хаменеі не з’яўляўся публічна. Паводле дыпламата, гэта можа тлумачыцца яго траўмамі. Пры гэтым сын прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна заявіў, што новы кіраўнік краіны знаходзіцца ў бяспецы і сур’ёзных прычын для клопату адносна яго стану няма.

Іранскія дзяржаўныя СМІ пакуль выкарыстоўваюць архіўныя відэа з удзелам Маджтабы Хаменеі, а таксама выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.

Каментары5

  • Новы аяталон
    12.03.2026
    Крынж , лукашэнку хай забіраюць.
    Ён мастак плёскаць языком.
    Ён і Трампу падабаецца.
  • Крынж
    12.03.2026
    Новы аяталон,
    Спачатку яму знесці купмал, потым упакаваць, а потым падарыць. Яго нажаль прымуць толькі ў такім выглядзе, бо за 30+ год дастаў усіх.
  • 1
    12.03.2026
    Ну, трохі галаву парэзала, не страшна. У Беларусі больш за 30 год увогуле безгаловы кіруе, і нічога.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць