Гісторыя22

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ

Усе ахвотныя запрашаюцца наведаць першую і, магчыма, адзіную прэзентацыю перакладу на беларускую мову манаграфіі Кшыштафа Пяткевіча «Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка. Даследаванне гісторыі дзяржавы і грамадства на мяжы XV—XVI ст.» з удзелам аўтара.

Кшыштаф Пяткевіч — адзін з найлепшых спецыялістаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, прафесар універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай манарха Аляксандра Ягелончыка.

У кнізе раскрываюцца:

  • асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы ВКЛ;
  • канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка ВКЛ;
  • дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў ВКЛ;
  • пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты ВКЛ.

У кнізе даследуюцца такія тэмы, як дзейнасць канцылярыі ВКЛ, яго ўнутраны лад, а таксама фармаванне яго палітычнай эліты.

Час правядзення прэзентацыі: 14 сакавіка (субота), 17:00 — 18:00.

Адрас: Poznańskie Targi Książki (Кніжны кірмаш у Познані), pawilon 7, scena w sali F (antresola), ul. Głogowska 10/14.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары2

  • Беларус
    05.03.2026
    І ніводнага моўнага агрэсара ў каментах парадавацца! Хаха)
  • Жэстачайшая
    05.03.2026
    Беларус, цэнзура.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць