Мова99

Мова наша: «Прыйшлі па мяне», «пайшлі ў грыбы»

Часта мы чуем «за мной прыедуць», «пайду за півам» і г. д. Пашырэнне гэтай канструкцыі не надта апраўданае, бо на большасці тэрыторыі Беларусі «ў натуральным асяроддзі» яна не сустракаецца ўвогуле. У даўнейшыя часы дамінавала такая канструкцыя толькі на Полаччыне. Калі нехта любіць свае гаворкі і таму выкарыстоўвае канстукцыю з «за», то гэта, на маю думку, добра. Але, папраўдзе, пашырэнне яе — гэта вынік не дбання аб полацкіх гаворках, а пранікнення расейскай мовы ў структуры нашай. Гэта па-расейску мы ходзім «за грибами», у краму «за молоком», «за мамой», каб яе паклікаць. Па-беларуску трэба сказаць «прыедуць па мяне», «пайду па бацьку» (каб прывесці яго).

Ён прыслаў па мяне фурманку. (Змітрок Бядуля, «У дрымучых лясах»)

На дварэ казалі мне, што Дуня пабегла па дзядзьку, а маці — па папа. (Кастусь Акула, «Гараватка»)

Тым больш імператар Франц Іосіф звярнуўся па дапамогу да нашага гасудара. (Уладзімір Арлоў, «Пакуль не згасла свечка»)

Як тады, так і цяпер выцягваюць яны па хлеб рукі. (Кастусь Акула, «Змагарныя дарогі»)

Таму, будзем уважлівыя: прыйсці да кагосьці «па раду», «па спагаду».

Ідучы ў краму па нешта, скажам, што ідзем «па малако, па цукеркі, па бульбу, па грыбы».

А вось у лес мы ідзём «у грыбы», «у ягады», на рэчку — «на рыбу». Можна нават (радзей) «у дровы» паехаць. Даўней князі «забаўляліся ловамі», або ездзілі «ў ловы» (на паляванне):

«Потым Гедымін, заехаўшы ў ловы, звыклым абычаем чыніў воступы над берагамі ракі Вільні». («Хроніка літоўская і жамойцкая»)

Выглядае так, што ў жывой мове канструкцыя з «у» была вельмі прымушчая, бо пашыралася і на іншыя сферы чалавечай дзейнасці. Можна было «пайсці ў позыкі»:

Дак, калісь — боршч, бульба жараная і каша густая — і ўсё. А цяпер ужо гатуй, хоць ты ў позыкі ідзі, да гатуй ім. (Запісана на Веткаўшчыне ў 2005 г.).

Сінтаксіс — гэта па-грэчаску «парадак». Пільнуйма ж свайго беларускага парадку.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць