Грамадства66

МАЗ распрацаваў «разумны» грузавік, які зможа ўмешвацца ў працу кіроўцы

На Мінскім аўтазаводзе завяршаюцца выпрабаванні «разумнага» грузавіка, які зможа самастойна рэагаваць на змену сітуацыі на дарозе і пры неабходнасці ўмешвацца ў працу кіроўцы: павялічваць або зніжаць хуткасць, спыняць аўтамабіль і папярэджваць пра небяспеку.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, грузавік абсталяваны перадавымі электроннымі сістэмамі падвышанай актыўнай бяспекі, якія змогуць прадухіляць аварыі. Калі аўтамабіль распазнае наперадзе перашкоду, на якую не рэагуе кіроўца, грузавік сам экстрана затармозіць.

Аўтамабіль абсталяваны сістэмай кантролю руху па паласе. Варта кіроўцу з'ехаць з паласы руху, не ўключыўшы паказальнік павароту, як спрацуюць зумеры і вібраматоры. У перспектыве сістэма дазволіць вярнуць аўтамабіль у ранейшую паласу руху.

Акрамя таго, «разумны» грузавік атрымаў адаптыўны круіз-кантроль, які дазваляе ехаць з хуткасцю аўтамабіля, што едзе наперадзе, і падтрымліваць ад яго адлегласць.

«Сістэма будзе фіксаваць любыя змены ў хуткасці аўтамабіля, які едзе наперадзе. Калі ён затармозіць — знізіць хуткасць і «разумны» грузавік, паскорыцца — гэтак жа паступіць і наша машына. Гаворка ідзе не проста пра тое, каб падтрымліваць пэўную хуткасць, а каб экстрана рэагаваць на змяненне дарожнай абстаноўкі і забяспечваць максімальны ўзровень бяспекі і камфорту для кіроўцы і тым самым павысіць эфектыўнасць грузаперавозак», — адзначыў намеснік галоўнага канструктара прадпрыемства Мікалай Лакотка.

Эксплуатацыйныя выпрабаванні электронных сістэм грузавіка набліжаюцца да завяршэння. У 2017 годзе яны з'явяцца на сучасных грузавіках экалагічнага класа Еўра-6. «Разумны» грузавік прызначаны ў першую чаргу для еўрапейскіх магістраляў.

«Шмат што залежыць ад асаблівасцяў існуючай дарожнай разметкі. Напрыклад, расійскія дарогі да такіх інтэлектуальных сістэм пакуль яшчэ не зусім гатовы», — патлумачыў Лакотка.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць