Усяго патроху11

Kyky.org унеслі ў расійскі «чорны спіс» сайтаў

Беларускі інтэрнэт-часопіс Kyky.org унесены ў расейскі рэестар сайтаў з забароненай да распаўсюду інфармацыяй. Ліст пра гэта рэдакцыя атрымала 10 красавіка, паведамляе Радыё Свабода. 

Прычынай стаў артыкул 2014 году «Люди, которые воруют одежду в магазинах», дзе апісвалася сытуацыя з крадзяжом адзеньня, у тым ліку ў Расеі. Калі рэдакцыя ня выдаліць гэты артыкул або не абмяжуе да яго доступ у Расеі цягам 24 гадзін, сайт будзе заблякаваны на тэрыторыі Расеі.

Што менавіта забароненага ў артыкуле, не паведамляецца. Рашэньне прыняў Заводаўкоўскі суд Цюменскай вобласьці, вядомы сваім рашэньнем аб забароне інструкцыі да відэагульні Minecraft, бо там нібыта зьмяшчаецца рэцэпт выбухоўкі (скласьці пяць віртуальных блёкаў пораху і чатыры — пяску).

Летась той самы суд забараняў сайт з інструкцыяй для ахоўнікаў крамаў, як супрацьстаяць крадзяжам.

Рэдакцыя Kyky.org прыняла рашэньне выдаліць артыкул, бо доля наведваньняў сайту з Расеі складае 14%. Але ягоная копія ўжо была заархіваваная ў кэшы Google і на сэрвісе Archive.is.

У сярэдзіне 2015 году Міністэрства інфармацыі Беларусі часова заблякавала доступ да сайту kyky.org. Падставай стаў матэрыял Аляксандра Кныровіча (які ад студзеня знаходзіцца, меркавана, у СІЗА КДБ, у чым абвінавачваецца — невядома) пра значэньне Дня Перамогі для беларусаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць