Свет2323

Саакашвілі пагражае саскочыць з даху падчас ператрусу ў яго кіеўскай кватэры

Фота УНІАН.

Экс-прэзідэнт Грузіі, лідар партыі «Руху новых сіл» Міхаіл Саакашвілі, да якога сілавікі прыйшлі дадому з ператрусам, забраўся на дах васьміпавярховага дома, дзе ён пражывае, і пагражае саскочыць уніз, паведамляе сайт Тэлевізійнай службы навін (ТСН) украінскага тэлеканала «1+1» са спасылкай на свайго карэспандэнта на месцы падзеі.

Паплечнік Саакашвілі Давід Сакварэлідзэ ў аўторак раніцай паведаміў, што невядомыя ламаюць дзверы ў кватэру Саакашвілі ў Кіеве, паводле СМІ, да яго з ператрусам прыйшлі праваахоўнікі.

«Цяпер Саакашвілі знаходзіцца на даху і вядзе перамовы з магчымымі праваахоўнікамі. Чуваць шум. Палітык кажа, што, калі да яго дакрануцца, ён скокне з даху. Да дому прыбылі ратавальнікі і медыкі», — паведамляе служба навін.

Акрамя таго, іншы актывіст палітсілы «Рух новых сіл» Іван Слабадзянік апублікаваў відэа. На ім пяць чалавек у вайсковай форме з нашыўкамі СБУ перакрылі лесвічны пралёт. На пытанні прыхільнікаў Саакашвілі яны заявілі, што адбываюцца следчыя дзеянні, перадае РБК-Украіна.

Саакашвілі мае намер звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявай аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры і Службы бяспекі Украіны «за злоўжыванне службовым становішчам». Сваю заяву ў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро палітык планаваў падаць сёння а 12-й гадзіне.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам32

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам32

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць