Улада4747

Лябедзька назваў Канапацкую «Анкай-кулямётчыцай з эскорту Лукашэнкі», а тая адказала «палітычнаму жабраку Таляну»

Працягваецца вусная перапалка між імавернай кандыдаткай на ўдзел у праймерыз, былой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай з цяперашнім і былым кіраўнікамі АГП Мікалаем Казловым і Анатолем Лябедзькам. «Вас што, Казлоў, пакусала Ярмошына?» — задавалася пытаннем Канапацкая, калі яе подпісы, неабходныя для вылучэння на праймерыз, пайшлі на праверку.

Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна, Ганна Канапацкая і Анатоль Лябедзька

У адказ Анатоль Лябедзька выпусціў відэа на партыйным ютуб-канале, у якім сказаў, што, «каб патрапіць у эскорт Лукашэнкі, зусім неабавязкова быць даўганогай брунэткай з параметрамі 90-60-90, дастаткова быць у палітычным эскорце».

«Ганна, я зусім не разумею, навошта ў сваім тэксце пра Мікалая Казлова вы некалькі разоў згадваеце нібыта ягоных «куратараў». Дарма вы гэтую тэму падымаеце. Я разумею, што некаторым вашым прыхільнікам дастаткова дэкальтэ і чырвоназнамённай памады, але ж большасць жыхароў Беларусі дакладна разумеюць, што ўсе дэпутаты ў Беларусі прызначаюцца.

Вас не абіралі выбарцы, вас абіралі сілавыя органы, і асабіста зацвярджаў Аляксандр Лукашэнка. Туды не маглі прызначыць ні Статкевіча, ні Казлова, ні Севярынца, бо ім нельга сказаць пра што можна гаварыць, а на што заплюшчваць вочы», — сказаў Лябедзька.

Гэтае відэа былога кіраўніка АГП набрала больш за 100 тысяч праглядаў.

У сваю чаргу Ганна Канапацкая ў сваіх сацыяльных сетках ахрысціла Мікалая Казлова і Анатоля Лябедзьку «парачкай прафесійных палітычных жабракоў».

«Пакуль Талян беспаспяхова абрывае ўсе магчымыя сродкі сувязі майго бацькі, дамагаючыся сустрэчы на прадмет выклянчвання чарговай порцыі грошай (гэта ж якую нізасць і нахабства трэба мець!), Калян не пакідае патугаў не дапусціць мяне да рэгістрацыі і канчаткова дыскрэдытаваць саму працэдуру праймерыз», — напісала Канапацкая.

Ганна Канапацкая была сябрам АГП, але 1 снежня Палітрада арганізацыі выключыла яе ў сувязі са стратай даверу партыі.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць