Пентагон перакінуў цяжкія бамбавікі B-2 Spirit на авіябазу Лажэш (Lajes Field), што на партугальскіх Азорскіх астравах у Атлантычным акіяне, піша rbc.ru са спасылкай на заяву Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША.
Самалёты будуць выконваць аперацыі на розных вайсковых аб'ектах у зоне адказнасці Еўрапейскага камандавання Узброенымі Сіламі ЗША.
Пра якую колькасць бамбавікоў ідзе гаворка, у камандаванні не ўдакладнілі.
Авіябаза Лажэш месціцца прыкладна за 1600 км на захад ад Лісабона ў стратэгічным месцы на паўдарогі паміж Паўночнай Амерыкай і Еўропай у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары