У Швейцарыі разграбаюць вялікі медыка-фінансавы скандал з беларускім следам
У Швейцарыі пачаўся суд над былымі кіраўнікамі клінікі Corela, якая апынулася ў цэнтры вялікага медыка-фінансавага скандалу. Незаконныя дзеянні кіраўніцтва выходзілі за межы краіны, а некаторыя ніткі з разблытанага следчымі клубка вядуць і ў Беларусь, піша выданне 20min.ch.

Клініка Corela, адкрытая ў 2003 годзе і закрытая ў 2018-м, амаль цалкам займалася падрыхтоўкай медыцынскіх заключэнняў для страхавых кампаній. Пры гэтым, як сцвярджае следства, заключэнні часта фальсіфікаваліся так, каб прызнаць пацыентаў працаздольнымі, нават калі яны былі хворыя або пасля траўмаў. Гэта дазваляла страхавым кампаніям не выплачваць кампенсацыі.
Паводле інфармацыі абвінавачання, у клініцы выкарыстоўвалі складаную схему. Для правядзення экспертыз клініка ў асноўным прыцягвала лекараў, якія вучыліся за мяжой, гэта значыць тых, хто нічога не ведаў пра сферу экспертыз і страхавання ў Швейцарыі. Гэтыя практыкі падчас інтэрв'ю абапіраліся на шаблон або першапачатковы праект, які змяшчаў высновы і інструкцыі, падрыхтаваныя загадзя на аснове медыцынскіх дакументаў застрахаванай асобы.
Гэтай працай займаліся ад пяцідзесяці да сямідзесяці супрацоўнікаў клінікі, якія базаваліся на Мадагаскары (пра што дактары, страхоўшчыкі, застрахаваныя асобы і ўлады не ведалі), адкуль яны працавалі пад выдуманымі імёнамі. ІТ-апрацоўка даных клінікі, у сваю чаргу, была даручана супрацоўнікам, якія жылі ў Беларусі, таксама без ведама каго-небудзь.
Таксама высветлілася, што намесніца кіраўніка, якая не мела медыцынскай адукацыі, працавала пад чужым імем і ўдзельнічала ў кіраванні працэсам.
Абодва абвінавачаныя падазраюцца ў падробцы дакументаў і парушэнні медыцынскай тайны, бо перадавалі канфідэнцыйныя даныя за мяжу. Частка больш цяжкіх абвінавачанняў на іх адрас, такія як махлярства і карупцыя, была знята падчас доўгага расследавання.
Перад пачаткам следчых дзеянняў былы кіраўнік паспеў знішчыць архівы клінікі, што ўскладніла расследаванне.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары