Грамадства11

Памяці Ірыны Мозылевай 

27 траўня, пасля працяглай хваробы, пайшла з жыцця беларуска-амерыканская оперная спявачка (сапрана) Ірына Мозылева. Пра яе ўзгадвае Вячаслаў Бортнiк. 

Ірына нарадзілася 31 траўня 1968 года ў Мёрах Віцебскай вобласці. Ейны талент спецыялiсты разгледзелi, калi ёй было 6 гадоў. Пасля спецыяльнай музычнай школы-інтэрната і каледжа Ірына трапiла ў Маскоўскую кансерваторыю. Адтуль яна адправіла касету са сваімi спевамi ў школу Джуліярда ў Нью-Ёрку, і яе запрасілі вучыцца ў Амерыку. Працягвала вучобу ў прыстыжным Інстытуце музыкі Кёрціса ў Філадэльфіі, атрымаўшы там поўную стыпендыю.

У 1997 годзе Iрына пераехала ў Нью-Ёрк, дзе адразу ўсталявала кантакты з беларускай дыяспарай. Нягледзячы на шчыльны расклад (яна ўжо выступала ў «Карнэгi холе» ды «Лiнкольн цэнтры»), заўсёды знаходзiла час, каб паспяваць на сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкi, святкаваннях 25 Сакавiка ды iншых беларускiх iмпрэзах у Нью-Ёрку і Нью-Джэрсi. Многiя дасюль памятаюць «Мой родны кут» i «Зорку Венеру» ў ейным выкананнi.

Iрына таксама займалася выкладнiцкай дзейнасцю, кiравала царкоўным хорам. У 2016 годзе, страціўшы здольнасць спяваць з-за радыкальнай хірургічнай аперацыі, Ірына перанакіравала сваю творчасць на дызайн адзення. Чатыры днi яна не дажыла да свайго 52-годдзя.

У Iрыны застаўся муж Ар'я і дачка Лiя, якiя жывуць у Бiкане, штат Нью-Ёрк, а таксама бацька Мiкалай i сястра Тамара, якiя жывуць у Беларусi.

Мы не часта бачылiся з Iрынай, бо жылi ў рoзных краiнах, а пасля ў розных штатах, але ўсе сустрэчы былi незабывальныя. Давялося пазнаёмiцца і з ейнай мацi Лiяй (мы сустракалiся ў Менску).

Iрына назаўсёды застанецца ў маiм сэрцы. Яна была чалавекам вялiкай душы і сваiм талентам праславiла родную Беларусь. Вечная памяць!

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць