Грамадства33

Дэкан ФКСіC БДУІР звальняецца. Яна адмовілася адлічваць студэнтаў

У БДУІР першыя звальненні. Крыніца ў ВНУ паведаміла dev.by, што дэкан Факультэта камп'ютарных сістэм і сетак (ФКСіC) Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву па ўласным жаданні.

У чаце ФКСіС учора і сёння — дзясяткі «Дзякуй!» Марыне Міхайлаўне ад студэнтаў за «смелы і прынцыповы ўчынак». Наша крыніца кажа, што яна не падпісала загад аб адлічэнні парадку 30 студэнтаў (за дакладнасць лічбы крыніца, праўда, не ручаецца). Спісы прыйшлі з РУУС.

Марына Лукашэвіч напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні з 1 лістапада. Далей яе абавязкі будзе часова выконваць намеснік дэкана Уладзімір Гаравы.

Крыніца таксама распавяла, што звольніўся з ВНУ кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валерый Прыткоў. Паводле яго слоў, кіраўніцтва БДУІР паведаміла выкладчыку, «вядомаму сваёй пазіцыяй», што не падоўжыць яму кантракт, — і 26 кастрычніка той напісаў заяву. Валерый Аляксандравіч напісаў dev.by, што не гатовы абмяркоўваць гэтую тэму і папрасіў пакінуць яе без яго каментароў. З Марынай Міхайлаўнай пакуль звязацца не ўдалося.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць